Мінабароны Расеі пацвердзіла гібель сваіх дэсантнікаў у Беларусі


Беларуска-расейскія вучэнні 12 лістапада.
Фота: Министерство обороны Республики Беларусь / Telegram

Два расейскія дэсантнікі загінулі 12 лістапада пасля няшчаснага выпадку падчас высадкі на беларускім палігоне. Пра гэта паведамляе РИА Новости са спасылкай на Міністэрства абароны Расеі.

З-за раптоўнага моцнага парыву ветру ля зямлі сышліся два парашутысты-кантрактнікі, ад чаго ў іх патухлі купалы.

Адзін з дэсантнікаў спрабаваў спыніць некантраляванае падзенне абодвух, выкарыстаўшы свой запасны парашут, але вышыні ўжо не хапіла. Абодва атрымалі траўмы, ад якіх памерлі.

Hавiны
«BYPOL»: У Беларусі загінулі два расейскія дэсантнікі
2021.11.12 16:16

Пра гібель расейскіх дэсантнікаў у Беларусі першай паведаміла ініцыятыва беларускіх сілавікоў «BYPOL». У Беларусі на палігоне «Гожскі» каля мяжы з Еўрапейскім Звязам праходзяць вучэнні беларускіх і расейскіх дэсантнікаў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў