Ад каронавіруса памёр галоўны рэдактар «Краязнаўчай газеты» Уладзімір Пучынскі


Знаёмыя і сваякі журналіста Уладзіміра Пучынскага паведамляюць у Facebook, што ён памёр праз каронавірус уначы на 12 кастрычніка. Яму быў 51 год.

Уладзімір Пучынскі.
Фота: Paval Karaliou / Facebook

Аб смерці Уладзіміра Пучынскага публічна паведаміў літаратурны даследнік Павел Каралёў, пазней сумную навіну пацвердзіла дачка памерлага.

Пучынскі працяглы час працаваў у «Краязнаўчай газеце» намеснікам галоўнага рэдактара, а сёлета стаў галоўным рэдактарам.

За захаванне газеты яму даводзілася змагацца: выданне нерэнтабельнае, бо мае невялікі наклад. Газета прыпыняла і аднаўляла выхад з прычыны фінансавых праблемаў.

Агулам «Краязнаўчая газета» выходзіць 18 гадоў, піша пра традыцыі і гісторыю розных рэгіёнаў Беларусі.

АА belsat.eu

Стужка навінаў