Дызайнер Анатоль Лазар арыштаваны на 15 содняў


Дызайнер, рэкламіст і выдавец Анатоль Лазар быў пакараны 15 соднямі адміністратыўнага арышту. Пра гэта паведамляе «BY_culture».

У чым вінавацяць Лазара і дзе яго судзілі – невядома.

Пра затрыманне дызайнера стала вядома ўчора ўвечары. Паведамлялася, што ў яго адбыўся ператрус, сілавікі забралі камп’ютар і тэлефон.

Анатоль Лазар, вядомы пад творчым псеўданімам Wiecier Mechaniczny, – сузаснавальнік і выдавец музычнага інтэрнэт-парталу «Тузін Гітоў», быў партнёрам і кіраўніком менскай студыі рэкламы і дызайну «Адліга».

Анатоля Лазара ўжо затрымлівалі ў студзені 2021 года, калі адбываліся арышты кнігавыдаўцоў.

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў