Верагодна сілавікі затрымалі маці спявачкі Рыты Дакоты


Інфармацыя пра затрыманне Святланы Герасімовіч з’явілася ў адным з прапагандысцкіх тэлеграм-каналаў. Сама спявачка Рыта Дакота пакуль не пацвердзіла гэтую інфармацыю.

Рыта Дакота з мамай.
Фота: ritadakota/Instagram

Праўладныя тэлеграм-каналы пішуць, што Святлана была «удзельніцай масавых беспарадкаў», падтрымлівала «нацысцкі ўкраінскі рэжым, займалася кібэрбулінгам». Імаверна, жанчыну затрымалі за ўдзел у паслявыбарчых пратэстах у 2020 годзе.

Менеджарка артысткі распавяла «Медыязоне», што першы раз пра гэта чуе, таму дакладна пацвердзіць інфармацыю не можа.

Рыта Дакота – вядомая расейская-беларуская спявачка. У 2020 годзе яна падтрымала пратэсты супраць вынікаў выбараў і рэпрэсій, выпусціла песню «Уходи», якую адрасавала Лукашэнку. З пачаткам вайны ва Украіне спявачка выступіла з антываеннай пазіцыяй, хоць працягвае даваць канцэрты ў Расеі.

Hавiны
Журналістка Марыя Грыц стварыла Бел-чырвона-белы сцяг з прозвішчамі беларускіх палітзняволеных жанчын
2022.08.12 20:53

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў