Вайна ва Украіне. Падсумоўваем асноўныя падзеі на вечар 12 жніўня


«Белсат» падводзіць вынікі апошніх содняў поўнамаштабнай вайны, распачатай Расеяй ва Украіне. Пра галоўныя падзеі станам на вечар 12 жніўня чытайце ў нашым аглядзе.

Пашкоджаны дом у выніку абстрэлу Луганскай вобласці ноччу 12 жніўня.
Фота: uniannet/Telegram

З моманту поўнамаштабнага ўварвання расейскага войска ва Украіну пайшоў 170-ы дзень. Паводле звестак Генеральнага штабу ЗСУ, за гэты час страты акупантаў дасягнулі 43 200 чалавек забітымі. 

Цягам апошніх содняў на валынскім, палескім і сіверскім кірунках сітуацыя істотна не мянялася. Працягваюцца дэманстрацыйныя дзеянні расейцаў, якія скіраваныя на скоўванне ЗСУ на гэтых кірунках. 

На харкаўскім кірунку цягам апошніх содняў расейцы абстралялі тэрыторыі каля населеных пунктаў Лябяжае, Сасноўка, Украінка, Дзяменціеўка, Пітомнік, Рускія Цішкі, Чаркаскія Цішкі, Шавелеўка, Пратапопаўка, Верхні Салтаў, Цыркуны, Старая Гніліца, Гусараўка і Карабочкіна.

На славянскім кірунку варожыя абстрэлы былі зафіксаваныя каля населеных пунктаў Вірнаполле, Багародзічнае, Шнуркі, Курулькі, Краснаполле, Даліна і Заліман. Таксама праціўнік намагаецца кампенсаваць панесеныя страты ў асабовым складзе і тэхніцы.

На краматорскім кірунку вораг праводзіў наступальныя дзеянні каля Івана-Дар’еўкі і Верхнякаменскага, але поспеху не меў ды адышоў назад. 

Таксама праціўнік здзейсніў абстрэлы ўкраінскіх тэрыторыяў каля Сіверску, Грыгораўкі, Серабранкі і Верхнякаменскага.

Аналітыка
Калі вайна ва Украіне зацягнецца, што будзе з Беларуссю? Спыталі экспертаў
2022.08.12 08:30

На бахмуцкім кірунку расейцы мелі частковы поспех пасля наступу ў бок лініі населеных пунктаў Горлаўка – Зайцава. Наступальныя баі ў кірунках Івана-Дар’еўкі, Выемкі, Бахмуту, Вясёлай Даліны і Кодземы поспеху расейцам не прынеслі, яны адышлі на старыя пазіцыі. Цяпер расейцы, правёўшы перагрупаванне, зноўку наступаюць на Кодзему, баявыя дзеянні працягваюцца.

Варожыя абстрэлы з танкаў і артылерыі прыйшліся на ваколіцы населеных пунктаў Бахмуцкае, Пераезнае, Вясёлае, Салядар, Вяршына і Курдзюмаўка. Авіяцыйныя ўдары былі нанесеныя па тэрыторыях каля Выемкі, Івана-Дар’еўкі, Спірнага, Якаўлеўкі, Салядару і Бахмуцкага.

На аўдзееўскім кірунку праціўнік намагаўся праводзіць наступальныя баі ў ваколіцах Спартаку і Мар’інкі, але поспеху не меў ды адышоў на старыя пазіцыі. Цяпер баявыя дзеянні працягваюцца каля населенага пункту Піскі.

Варожыя абстрэлы на гэтым кірунку былі зафіксаваныя каля населеных пунктаў Вадзяное, Александропаль, Аўдзееўка і Піскі.

На навапаўлаўскім і запарожскім кірунках былі зафіксаваныя расейскія абстрэлы каля населеных пунктаў Малая Такмачка, Малінаўка, Лук’янаўскае, Гуляйполе, Шчарбакі, Валадзіміраўка, Богаяўленка, Новаданілаўка, Арыхаў, Новапаль, Навасёлка і Залізнічнае. Авіяўдары былі нанесеныя па ваколіцах Вуглядару, Малых Шчарбакоў і Новаміхайлаўкі.

Таксама па-ранейшаму застаецца складанай сітуацыя вакол Запарожскай АЭС. На Радзе Бяспекі ААН прадстаўнік краіны-агрэсара Васілій Нябензя адмовіўся ад дэмілітарызацыі тэрыторыі вакол станцыі, заявіўшы пра магчымыя «правакацыі» з боку Украіны, а таксама тое, што расейскія войскі нібыта абараняюць Запарожскую АЭС, у прыватнасці, ад тэрарыстаў. 

Нагадаем, раней генеральны сакратар ААН Антонью Гутэрыш заклікаў «адвесці ўсіх вайскоўцаў і вайсковую тэхніку ад станцыі і пазбягаць любых іншых размяшчэнняў вайсковых сілаў або вайсковага абсталявання на гэтай тэрыторыі».

Без акрэдытацыі
Закладнікі пашпартоў. Ці спыніць вайну забарона выдаваць візы расейцам і беларусам?
2022.08.12 17:34

На паўднёвабужскім кірунку свае асноўныя намаганні акупанты засяродзілі на ўтрыманні занятых пазіцыяў і недапушчэнні наступу ўкраінскіх сілаў. Для выканання гэтых мэтаў яны здзейснілі абстрэлы вайсковай і цывільнай інфраструктуры ў ваколіцах населеных пунктаў Украінка, Пасад-Пакроўскае, Лупарава, Сцепавая Даліна, Новагрыгораўка, Вясёлы Кут, Шырокае, Кобзарцы, Каўказ, Белая Крыніца, Лепяціха, Таполіна, Іванаўка, Пацёмкіна і Трудалюбаўка.

Таксама ў акваторыі Чорнага мора ў гатовасці да ўжывання высокадакладнай зброі знаходзяцца два варожыя носьбіты крылатых ракетаў марскога базавання.

Тым часам Міністэрства інфраструктуры Украіны паведаміла, што Раніцай 12 жніўня з украінскіх партоў «Чарнаморск» і «Паўднёвы» выйшаў пяты караван з украінскай аграпрадукцыяй, які складаецца з двух суднаў – «SORMOVSKIY 12» і «STAR LAURA». На іх борце больш за 63 тысяч тон аграпрадукцыі. 

12 жніўня Міністэрства абароны Украіны выступіла з заяваю адносна палонных абаронцаў Марыупалю. Паводле ведамства, цяпер усе дзяржаўныя інстытуцыі працуюць над тым, каб вярнуць іх дамоў. Але пры гэтым адзначаецца, што Расея не прытрымліваецца ўзятых на сябе дамоўленасцяў, а таксама не прызнае міжнародных нормаў і правілаў вядзення вайны. Па гэтай прычыне пытанне абмену палоннымі паміж бакамі канфлікту застаецца складаным.

У сувязі з гэтым украінскі бок заклікае ўвесь цывілізаваны свет не дапусціць анансаванага расейцамі судзілішча ў Марыупалі над украінскімі абаронцамі, таму патрабуе неадкладна адправіць прадстаўнікоў ААН і Міжнароднага камітэту Чырвонага Крыжа ў гарады, у якіх утрымліваюцца ўкраінскія ваеннапалонныя. 

 

BK belsat.eu

 

Стужка навінаў