У Рызе прыспусцілі беларускі сцяг у знак жалобы па Алесю Пушкіну


Улады латвійскай сталіцы 12 ліпеня прыспусцілі беларускі сцяг у знак жалобы па палітзняволенаму беларускаму мастаку Алесю Пушкіну, які памёр уначы 11 ліпеня, паведамляе тэлеграм-канал «Беларусы Латвіі». Флагшток з бчб-сцягам знаходзіцца каля Нацыянальнай бібліятэкі ў Рызе, побач з ім лунаюць сцягі Украіны і Латвіі.

Сцягі каля будынку Латвійскай нацыянальнай бібліятэкі.
Фота: reform.by

Каля будынку Латвійскай нацыянальнай бібліятэкі 12 ліпеня ў 17:00 беларусы запланавалі акцыю памяці па Алесю Пушкіну.

Беларусы выйшлі з акцыю памяці па Алесю Пушкіну ў Рызе.
Фота: reform.by

Палітвязень і мастак Алесь Пушкін памёр у рэанімацыі больніцы хуткай дапамогі ў Горадні ўначы 11 ліпеня. Пазней высветлілася, што яго даставілі ў больніцу без прытомнасці на машыне хуткай медычнай дапамогі 10 ліпеня. Алесю спрабавалі рабіць аперацыю, падчас якой сэрца мастака спынілася. У апошніх лістах з вязніцы Пушкін паведамляў, што страціў 20 кг вагі, моцна схуднеў, скардзіўся на болі ў нырках і прасіў перадаць лекавы пояс.

Пазней з’явілася інфармацыя пра тое, што ў Пушкіна здарылася прабадная язва.

Абноўлена
Алеся Пушкіна пахаваюць на радзіме ў Бабры
2023.07.12 16:43

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў