«Цыклон» заменіць «Маскву»: новы карабель у складзе Чарнаморскага флоту РФ


12 ліпеня ў Керчы адбылася цырымонія прыняцця новага ракетнага карабля ў склад Чарнаморскага флоту Расейскай Федэрацыі. Гэта першы ваенны карабель, які быў пабудаваны на Керчанскім суднабудаўнічым заводзе за апошнія 25 гадоў. 

Малы ракетны карабель «Цыклон».
Фота: РИА Новости

На борце «Цыклона» маюцца ўстаноўкі для пуску васьмі ракет тыпу «Калібр». Мяркуецца, што карабель «узмацніць надводную складовую Чарнаморскага флоту».

Малы ракетны карабель «Цыклон» мае водазмяшчэнне 800 тон (крэйсер «Масква» меў водазмяшчэнне 11,49 тысячы тон), упершыню ён быў спушчаны на ваду ў ліпені 2020 года.

«Цыклон» – гэта малы ракетны карабель праекта 22800 «Каракурт». Асноўная баявая задача гэтага тыпу караблёў класа «рака-мора» ў паражэнні крытычна важных аб’ектаў у берагавой зоне і знішчэнне надводных сілаў праціўніка.

Нагадаем, што флагман Чарнаморскага флоту ВМФ Расеі ракетны крэйсер «Масква» патануў 14 красавіка 2022 года пасля ўдару, зроблена 13 красавіка 2022 года ракетным комплексам «Няптун» Ваенна-марскіх сіл Украіны.

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў