Фільм «Na żywo» пра журналістак «Белсату» ўзяў галоўны прыз кінафестывалю Freedom Film Festival


Кароткаметражны фільм «У жывым эфіры« («Na żywo») польскай рэжысёркі Мары Тамковіч, які заснаваны на рэальнай гісторыі працы журналістак «Белсату» Кацярыны Андрэевай і Дар’і Чульцовай, узяў галоўны прыз кінафестывалю Freedom Film Festival. Пра гэта паведаміла рэжысёрка на сваёй старонцы ў Facebook. 

Фільм Мары Тамковіч «У жывым эфіры» ўзяў галоўны прыз кінафестывалю Freedom Film Festival.
Фота: Mara Tamkovich / Facebook

Кінафестываль прыходзіў у польскім горадзе Радом.

Сюжэт заснаваны на рэальнай гісторыі Кацярыны Андрэевай і Дар’і Чульцовай, журналістак «Белсату», затрыманых у лістападзе 2020 года і асуджаных у лютым 2021 года да двух гадоў калоніі. Арышт і абвінавачанне журналістак падвергліся крытыцы з боку шэрагу СМІ і арганізацый па абароне свабоды слова, а таксама праваабаронцаў.

У фільме выкарыстаны фрагменты эфіру Кацярыны Андрэевай і Дарʼі Чульцовай з плошчы Перамен і эфіру студыі «Белсат» 15 лістапада 2020 года.

Раней стужка атрымала спецыяльную ўзнагароду на фестывалі польскага мастацкага кіно ў Гдыні і была прызнанай найлепшай на польска-чэшскім конкурсе ZOOM-ZBLIŻENIA. Таксама фільм быў паказаны на прэстыжным Міжнародным кінафестывалі ў Чыкага.

Прэм’ера
«Занадта моцна». У Варшаве адбылася прэм’ера фільму пра журналістак «Белсату» – «У жывым эфіры»
2022.11.21 07:00

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў