Фільм «У жывым эфіры» пра журналістак Кацярыну Андрэеву і Дар'ю Чульцову атрымаў спецыяльную ўзнагароду


Кароткаметражны фільм «У жывым эфіры« («Na żywo») польскай рэжысёркі Мары Тамковіч, які заснаваны на рэальнай гісторыі працы журналістак «Белсату» Кацярыны Андрэевай і Дар’і Чульцовай, атрымаў спецыяльную ўзнагароду на 47-м Фестывалі польскага мастацкага кіно ў Гдыні. Пра гэта напісала рэжысёрка ў Facebook.

Вокладка фільму. Крыніца: wajdaschool.pl

«Na żywo – не дакументальны фільм. Падзеі былі сціснутыя і змененыя мной для драматургічных патрэб, а гераіні маюць змененыя імёны… Я хацела, каб гледачы разам з гераінямі пражылі гэтыя ключавыя для іх жыцця пятнаццаць хвілін, адчулі, наколькі цяжкім было рашэнне, якое яны павінны былі прыняць – і ў той жа час, як яны не маглі прыняць іншае» – расказвае рэжысёрка Мара Тамковіч.

Сюжэт заснаваны на рэальнай гісторыі Кацярыны Андрэевай і Дар’і Чульцовай, журналістак «Белсату», затрыманых у лістападзе 2020 года і асуджаных у лютым 2021 года да двух гадоў калоніі. Арышт і абвінавачанне журналістак падвергліся крытыцы з боку шэрагу СМІ і арганізацый па абароне свабоды слова, а таксама праваабаронцаў.

У фільме выкарыстаны фрагменты эфіру Кацярыны Андрэевай і Дарʼі Чульцовай з плошчы Перамен і эфіру студыі «Белсат» 15 лістапада 2020 года.

Hавiны
Дар’я Чульцова і Кацярына Андрэева: што трэба ведаць пра зняволенных журналістак «Белсату» і іх пераслед
2021.02.08 07:30

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў