Юрый Чыж абвінаваціў сваю былую сям’ю ў захопе бізнесу


Некалі адзін з найбагацейшых і найбольш уплывовых бізнесоўцаў Беларусі Юрый Цяпер Чыж вымушаны судзіцца з былой сям’ёй, каб не пачынаць новы бізнес з нуля. Пра гэта ён расказаў у інтэрв’ю «Народнай волі».

Юрый Чыж
Юрый Чыж. Беларусь. 2023 год.
Фота: nv-online.info

Юрыя Чыжа раней называлі «галоўным гаманцом» Аляксандра Лукашэнкі. Але ён страціў прыхільнасць уладаў і трапіў за краты. Летась у верасні ён выйшаў на волю пасля паўгода за кратамі, а ў сёлета ў лютым мог зноў трапіць у вязніцу, ды быў вызвалены праз амністыю.

Чыж расказаў «Народнай волі», што ў ягонай уласнасці засталіся крамы «ProStore», хакейны клуб «Собаль», лядовы палац у Бярозе і этнічны цэнтр «Сабалі». Ён сцвярджае, што пакуль быў у няволі, «сям’я скарысталася сітуацыяй, прыйшла да кіравання асноўнаю часткай кампаніяў» і «катэгарычна не бачыць» ягонага ўдзелу ў справах, а толькі «распрадае актывы» і «рыхтуе некалькі кампаніяў да банкруцтва».

Паводле Чыжа, кампаніі «ТрайплФарм» незаконна прызначылі менеджара, якога ён звальняў «праз дыскрэдытацыйныя абставіны» і праз што ўжо судзіўся. Цяпер ён накіраваў скаргу на гэта ў адміністрацыю Лукашэнкі. Таксама ён рыхтуе позвы ў суд на дзяцей, на якіх афармляў бізнес, калі ўпершыню трапіў пад санкцыі.

Па вызваленні з СІЗА, кажа Чыж, ён «з пятага разу» развёўся з жонкай Святланай, бо «ў гэтым доме мяне зусім не чакалі», а спробы медыяцыі праваліліся. На пытанне пра тое, ці мае ён стасункі з іншай жанчынай, Чыж адказаў, што «месца вакантнае».

Аналітыка
Сілавікі супраць гандлю. Хто ў беларускім рытэйле правініўся, «зажэрся» і «страх згубіў»
2023.03.02 07:08

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў