Іран раздумаў ваяваць з Ізраілем? Паабяцаў ЗША пазбягаць эскалацыі


Тыдзень таму напад Ірану на Ізраіль у адказ на ўдар па іранскім консульстве ў Сірыі лічылі імаверным, два дні таму – непазбежным. Але, піша «Reuters», Іран намагаецца стрымаць наступствы і пазбегчы эскалацыі.

Іран даў сігнал Злучаным Штатам, што адкажа Ізраілю такім чынам, каб «пазбегчы сур’ёзнай эскалацыі», і «не будзе дзеяць паспешліва», бо настойвае на сваіх патрабаваннях, якія ўключаюць перамір’е ў Газе, піша «Reuters» са спасылкаю на іранскія крыніцы. Пасланне пра гэта, як сцвярджаецца, перадаў у ЗША міністр замежных справаў Ірану падчас візіту ў Аман 7 красавіка.

Прэс-сакратар амерыканскага Белага дому адмовіўся каментаваць паведамленні з Ірану і дадаў: Штаты паведамілі Ірану, што не маюць дачынення да ўдару па консульстве ў Сірыі, які забіў высокапастаўленага іранскага генерала і абурыў Іран.

Крыніца «Reuters», знаёмая са звесткамі амерыканскай выведкі, расказала, што не была ў курсе паведамлення, перададзенага ў Амане, але чула, што Іран «вельмі ясна заявіў»: адказ на ўдар па консульстве ў Сірыі будзе «кантраляваным» і «неэскалацыйным».

Аналітыка
Цярпенне заканчваецца, а вайна – не. Тлумачым, што адбываецца на Блізкім Усходзе
2024.04.04 16:30

Паводле гэтай крыніцы, Іран не збіраецца нападаць наўпрост, а выкарыстае «рэгіянальныя проксі-сілы для правядзення шэрагу нападаў на Ізраіль». Адна з іранскіх крыніцаў таксама не выключыла магчымасці нападу на Ізраіль проксі-сілаў, якія падтрымлівае Іран.

Іран паказаў гатовасць да дээскалацыі пры выкананні патрабаванняў, якія ўключаюць спыненне Ізраілем агню ў Газе, кажуць крыніцы выдання. Таксама Іран імкнецца аднавіць перамовы наконт сваёй ядравай праграмы. У Амане Іран, паводле крыніцаў, патрабаваў таксама, каб ЗША не ўмешваліся ў выпадку «кантраляванай атакі» на Ізраіль, але гэта ЗША адхілілі.

Тым часам сталая місія Ірану ў Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў 11 красавіка паведаміла, што Іран мог бы адмовіцца ад «неабходнасці пакараць» Ізраіль, калі б Рада бяспекі ААН «асудзіла акт агрэсіі» супраць дыпламатычнага будынку ў Сірыі ды прыцягнула вінаватых да адказнасці.

Hавiны
Кіраўнік NATO заявіў, што аўтарытарны альянс Расеі, Кітаю, Ірану і КНДР набірае моц
2024.04.07 08:59

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў