«BELPOL»: Беларуская міліцыя спрабуе зарабіць на тэракце ў «Крокусе»


На наступны дзень пасля тэракту ў падмаскоўным гандлёва-забаўляльным цэнтры «Crocus City Hall» 22 сакавіка 2024 года міністр унутраных справаў Беларусі Іван Кубракоў выдаў распараджэнне аб дадатковых захадах для павышэння бяспекі ў месцах масавага перабывання людзей. Цяпер міліцыя абавязвае арганізацыі заключаць дамовы з МУС аб ахове і рабіць іншыя захады, на якія патрэбныя грашовыя выдаткі, паведамляе «BELPOL».

Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі.
Крыніца: mlyn.by

Распараджэнне Кубракова абавязала міліцыянтаў правесці «комплекс аператыўна-прафілактычных захадаў». Каб выканаць гэты загад, сілавікі пачалі рассылаць па розных арганізацыях і ўстановах прадпісанні пра неабходнасць:

  • правесці інструктыўныя размовы ў калектывах з удзелам прадстаўнікоў МУС і МНС на тэму папярэджання надзвычайных сітуацыяў;
  • заключыць дамовы з падраздзяленнямі Дэпартаменту аховы МУС аб фізічнай ахове аб’ектаў;
  • абсталяваць уваходныя групы будынкаў металадэтэктарамі;
  • сістэматычна інфармаваць насельніцтва праз гукаўзмацняльную сувязь аб правілах бяспечных паводзінаў на аб’ектах і дзеяннях пры ўзнікненні надзвычайных сітуацыяў.

Міліцыя тлумачыць неабходнасць гэтых захадаў тым, што ў Беларусі нібыта «маюцца пагрозы здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў у месцах масавага перабывання грамадзянаў – на канцэртах і спартовых пляцоўках, у гандлёвых цэнтрах, на рынках, аб’ектах грамадскага харчавання, установах адукацыі, што патрабуе дадатковых папераджальных захадаў».

Hавiны
За «няправільныя» каментары наконт тэракту ў «Крокусе» затрымалі ўжо мінімум 12 беларусаў
2024.03.31 14:55

Аднак, як паведамляюць крыніцы «BELPOL», насамрэч сілавікі кіруюцца не клопатам пра бяспеку грамадзянаў, а спрабуюць падстрахавацца на выпадак нейкіх здарэнняў, маўляў, мы загадзя ўсіх папярэдзілі, а таксама «стварыць масавы псіхоз на фоне расейскіх падзеяў і зарабіць на гэтым як іміджава, займеўшы вобраз абаронцы, гэтак і фінансава – падвысіць выручку Дэпартаменту аховы МУС».

Увечары 22 сакавіка перад канцэртам гурта «Пікнік» у маскоўскай канцэртавай зале «Crocus City Hall» адбылася масавая страляніна, прагучалі выбухі, адбыўся пажар. Ахвярамі тэракту сталіся 145 асобаў, у тым ліку грамадзяне Беларусі.

Адказнасць за напад узялі прадстаўнікі «Ісламскай дзяржавы», аднак улады Расеі працягваюць настойваць на ўкраінскім следзе.

Па Беларусі прайшла хваля затрыманняў за каментары пра тэракт у Падмаскоўі. Паводле праваабаронцаў, былі арыштаваныя як мінімум 12 чалавек.

План: Б
Ці мусяць беларусы спачуваць расейцам пасля тэракту ў «Crocus City Hall»?
2024.04.08 16:31

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў