Беларусь – у топе Сусветнага індэксу кіберзлачыннасці


Група навукоўцаў на чале з адмыслоўцамі Оксфардскага ўніверсітэту стварыла першы ў гісторыі Сусветны індэкс кіберзлачыннасці (World Cybercrime Index, WCI), піша devby.io. Беларусь трапіла ў першую дваццатку.

Фота мае ілюстрацыйны характар.
Крыніца: Shutterstock

Індэкс пакліканы дапамагчы ўрадам і кампаніям лепш разумець, у якіх краінах трэба быць больш пільнымі, а ў якіх можна заашчадзіць на кіберабароне.

Паводле WCI, вельмі сур’ёзная кіберзлачыннасць выяўленая ў абмежаванай колькасці краінаў. Расея ўзначальвае спіс, за ёй ідуць Украіна, Кітай, ЗША, Нігерыя і Румынія. Беларусь займае 12-ае месца.

Аўтары даследавання кажуць, што яно дапаможа зняць заслону ананімнасці з кіберзлачынцаў і змагацца з растучаю пагрозаю з іхнага боку, скіраванай на атрыманне прыбытку. Індэкс дае больш глыбокае разуменне геаграфіі кіберзлачыннасці і таго, на якіх яе відах спецыялізуюцца тыя ці іншыя краіны.

Сталы збор звестак дазволіць выяўляць новыя гарачыя пункты, а ў краінах, схільных да рызыкі, можна будзе прыняць раннія захады яшчэ да таго, як узнікне сурʼёзная пагроза кіберзлачыннасці.

Hавiны
Махляры выманьваюць у беларусаў персанальныя дадзеныя пад выглядам падаткавікоў
2024.03.11 16:56

Звесткі для індэксу былі сабраныя падчас апытання 92 асноўных адмыслоўцаў з усяго свету, якія збіраюць і аналізуюць інфармацыю пра кіберзлачыннасць і яе расследуюць. Навукоўцы прапанавалі адмыслоўцам разгледзець 5 катэгорыяў кіберзлачыннасці і назваць краіны, якія наймацней у яе ўцягнутыя:

  • тэхнічныя прадукты/паслугі (напрыклад, напісанне шкоднасных праграмаў, доступ да бот-нэтаў і скампраметаваных сістэмаў, стварэнне інструментаў);
  • напады і вымагальніцтва (напрыклад, напады тыпу «адмова ў абслугоўванні», праграмы-вымагальнікі);
  • крадзеж звестак/асобы (напрыклад, узлом, фішынг, кампраметацыя ўліковых запісаў, крадзеж крэдытных картаў);
  • махлярства (напрыклад, з авансавымі плацяжамі, з онлайн-аўкцыёнамі, кампраметацыя электроннай бізнес-пошты);
  • абналічванне/адмыванне грошай (напрыклад, махлярства з крэдытнымі картамі, грашовыя мулы, незаконныя платформы віртуальнай валюты).

На распрацоўванне рэйтынгу спатрэбіліся тры гады. Аўтары плануюць пашырыць даследаванне, каб вызначыць, ці злучаныя з кіберзлачыннасцю такія характарыстыкі, як узровень адукацыі, распаўсюд інтэрнэту, ВУП і ўзровень карупцыі.

Гісторыі
«Сінэзіс» адкрыў для Лукашэнкі залатую жылу: онлайн-казіно прыносіць мільёны
2024.04.07 20:00

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў