У Маскве знік палітолаг Аляксандр Фядута


Жонка палітычнага аналітыка Аляксандра Фядуты паведаміла belsat.eu, што другі дзень не мае з ім сувязі. Марына Шыбко збіраецца сёння ляцець у Маскву, дзе апошнім часам перабываў ейны муж.

Марына Шыбко, жонка палітычнага аналітыка Аляксандра Фядуты, апавяла, што з мужам не мае сувязі з нядзелі. Сёння жанчына ляціць у Маскву на пошукі.

«Паўтара дня ён не выходзіць на сувязь. Я тэрмінова зараз збіраюся і еду ў Маскву», – апавяла «Белсату» Марына Шыбко.

Што Фядута рабіў у Маскве і з кім сустракаўся, невядома.

Аляксандр Фядута – вядомы беларускі палітолаг, аўтар «Белсату».

20:50. Пошукам палітолага Аляксандра Фядуты, які не выходзіць на сувязь, занялася маскоўская паліцыя. Заява аб згубе без вестак была пададзена ў Прэсненскі аддзел МУС, піша Еўрарадыё.

Размова
Аляксандр Фядута: У Расеі няма рычагоў уздзеяння ні на Лукашэнку, ні на апазіцыю, ні на тых, хто выходзіць на пратэст
2021.04.06 22:20

СК belsat.eu

Стужка навінаў