Выведка Украіны: Расея купляе амерыканскія сістэмы сувязі «Starlink» праз трэція краіны


Прадстаўнік Галоўнага ўпраўлення выведкі Украіны Андрэй Юсаў заявіў у эфіры ўкраінскага тэлемарафону, што Расея купляе ў абыход санкцыяў – праз так званы паралельны імпарт – амерыканскія сістэмы сувязі «Starlink».

starlink ukraina pomoc polska warszawa
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Тэрміналы «Starlink», якія Польшча перадала Украіне.
Фота: Zedigital / Telegram

Паводле ўкраінскай выведкі, сістэмы «Starlink» свабодна прадаюцца на тэрыторыі Расеі, «на адкрытых інтэрнэт-пляцоўках», і амерыканскія сістэмы сувязі «сістэмна і зладжана» выкарыстоўваюць на лініі фронту. Праз якія краіны гэтыя сістэмы купляюць, прадстаўнік украінскай выведкі Андрэй Юсаў не сказаў: маўляў, інфармацыя вымагае ўдакладнення.

«Ніхто не сцвярджае, што „Starlink“ афіцыйна прадаецца расейцам, – перадае «Українська правда» заяву Юсава. – Але сёння РФ з’яўляецца не толькі краінай-тэрарыстам нумар адзін, але і краінай-кантрабандыстам нумар адзін, таму гэта праблема, над якой сёння працуюць».

Пра тое, што расейскія войскі выкарыстоўваюць «Starlink» на акупаваных тэрыторыях і ў баях на лініі фронту, украінская выведка паведаміла на дзень раней. Тады ўкраінскі бок не тлумачыў, якім чынам тэрміналы трапілі ў рукі расейскіх вайскоўцаў.

Hавiны
«The Insider»: Зброя з Нямеччыны, Італіі, Фінляндыі трапляе ў Расею, нягледзячы на санкцыі
2024.02.07 21:41

Кампанія «SpaceX», якая запусціла спадарожнікі «Starlink» і вырабляе адпаведныя тэрміналы, заяўляла, што не пастаўляла абсталявання ў Расею і будзе адключаць тэрміналы, якія выкарыстоўваюцца неаўтарызаваным бокам або краінай, што знаходзіцца пад санкцыямі.

Тэрміналы «Starlink» з’явіліся ва Украіне пасля поўнамаштабнага ўварвання Расеі ў лютым 2022 года – заснавальнік і кіраўнік «SpaceX» Ілан Маск на просьбу ўкраінскіх уладаў уключыў спадарожнікавую сувязь «Starlink» над Украінай і перадаў Украіне тэрміналы для падключэння.

Пазней Маск прасіў у амерыканскіх уладаў прафінансаваць выкарыстанне «Starlink» ва Украіне. У медыях сцвярджалася, што Маск адмовіў Збройным сілам Украіны, якія прасілі яго ўключыць спадарожнікавы інтэрнэт «Starlink» у раёне Крыму, неаднаразова абмяжоўваў доступ да «Starlink» падчас вайны ва Украіне.

Гісторыі
«Starlink» і скандалы. Як Ілан Маск уплывае на вайну Украіны і Расеі
2023.10.03 08:30

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў