Журналістцы TUT.by Надзеі Калінінай прысудзілі штраф


Журналістку TUT.by Надзею Калініну судзілі адразу паводле двух артыкулаў адміністратыўнага кодэксу. Суддзя Ленінскага раёну Менску Таццяна Шоцік прызначыла дзяўчыне штраф памерам 2320 рублёў.

Журналістку Надзею Калініну затрымалі 29 студзеня. Карэспандэнтка TUT.by спрабавала трапіць на з’езд дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу па Менску. Дзяўчыну судзілі паводле арт. 23.34 («Удзел у несанкцыянаванай акцыі») і 23.4 («Непадпарадкаванне міліцыянту») КаАП. Суддзя Таццяна Шоцік прызначыла ёй штраф 80 базавых велічыняў (1450 рублёў) паводле арт. 23.34 і 30 базавых (870 рублёў) паводле арт. 23.4 КаАП.

Надзея Калініна ў чаканні суда прабыла ў ІЧУ з 29 студзеня да 1 лютага, без сродкаў гігіены і цёплай вопраткі ў камеры, дзе на пяць месцаў было 12 чалавек.

1 лютага судовы працэс над ёю завяршыўся перапынкам. Суддзя пастанавіла, што на паседжанні мае быць відэазапіс моманту затрымання Надзеі. Міліцыянты сведчылі, што дзяўчына выкрыквала лозунгі. Сёння паседжанне аднавілася і агулам трывала каля 15 хвілінаў.

Hавiны
Журналістку Надзею Калініну вызвалілі, але суд над ёй працягнуць
2021.02.01 17:05

СК, belsat.eu

Стужка навінаў