«Працэс запушчаны». Лукашэнка неўзабаве ўзмоцніць адказнасць за пратэсты


Лукашэнка падчас УНС.
Фота: president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка падчас Усебеларускага народнага сходу паведаміў пра планы змяніць заканадаўства адносна масавых акцыяў.

«Падабаецца гэта камусьці ці не, працэс запушчаны, мною даручана розным структурам органаў улады падрыхтаваць праекты адпаведных нарматыўна-прававых актаў. Важна не толькі спыніць усялякія масавыя беспарадкі, але і каб мы выглядалі цывілізаванаю дзяржаваю, каб усе, убачыўшы гэтыя законы, разумелі, якія будуць наступствы за тыя ці іншыя дзеянні», – падкрэсліў Лукашэнка.

Паводле яго, бліжэйшым часам парламент прыме адпаведныя законы.

Hавiны
Рэферэндум сумесцяць з мясцовымі выбарамі, а папярэдне перарэгіструюць партыі
2021.02.12 14:37

Нагадаем, што рэферэндум у справе новай Канстытуцыі можа быць сумешчаны з мясцовымі выбарамі. Паводле ЦВК, яны маюць адбыцца не пазней за 18 студзеня 2022 года.

Таксама Лукашэнка даручыў Міністэрству юстыцыі цягам першага паўгоддзя перарэгістраваць партыі, якія могуць вылучаць кандыдатаў на дэпутацтва без збору подпісаў.

МГ, belsat.eu

Стужка навінаў