Галоўчанка заявіў, што эканамічныя рэформы даводзяць краіны «да эканамічнага краху і дэфолту»


Раман Галоўчанка.
Фота: БелТА

Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка, выступаючы 12 лютага на VI Усебеларускім народным сходзе, раскрытыкаваў прапановы эканамічных рэформаў.

Прэм’ер заявіў, што прапановы «рэфармаваць беларускую эканоміку на ліберальны ўзор» давялі «да эканамічнага краху і дэфолту не адну дзяржаву».

Аналітыка
«Мы рухаемся ў супрацьлеглым кірунку». Што планавалі на мінулых УНС – і што атрымалася
2021.02.11 07:21

«І нам працягваюць упарта падсоўваць з-за мяжы тыя ж рэцэпты: мінімізацыя ролі дзяржавы ў эканоміцы, маштабная прыватызацыя дзяржаўных актываў, адкрыццё рынку для вольнага ўвозу замежных тавараў», – заявіў Раман Галоўчанка.

Паводле палітыка, сярод гэтых прапановаў ёсць «яшчэ і больш экзатычныя рэчы»: напрыклад, распусціць Міністэрства прамысловасці і Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Такія падыходы, адзначыў прэм’ер, рыхтуюць Беларусі «ролю пастаўляльніка працоўнай сілы і рынку збыту сваіх тавараў».

Галоўчанка падкрэсліў, што ва ўраду ёсць свой план развіцця краіны, «накіраваны на пабудову моцнай эканомікі і максімальнае ўцягванне наяўных рэсурсаў для забеспячэння нашага дабрабыту». Для гэтага плануецца рэалізаваць «палітыку эканамічнага росту» праз «стымуляванне ўнутранага спажывання і рацыянальнае імпартазамяшчэнне, павелічэнне даходаў насельніцтва, рэалізацыю дзяржаўных праграмаў».

Hавiны
«Адзін з самых цяжкіх гадоў». Беларускія эканамісты зрабілі прагноз на 2021 год
2021.01.04 08:00

Таксама плануюць разгарнуць новы інвестыцыйны цыкл, знізіўшы рызыкі і выдаткі інвестараў, стварыўшы ўмовы для прыцягнення «доўгіх грошай» у эканоміку, сфармаваўшы развітую інфраструктуру ўва ўсіх рэгіёнах краіны. А экспартная стратэгія будзе накіраваная на ўкараненне інструментаў фінансавага ды інстытуцыйнага падтрымання экспарцёраў усіх формаў уласнасці.

Патрэба ў інвестыцыях у гэтай пяцігодцы ацэньваецца ў больш як Br 200 млрд, заявіў Галоўчанка.

Hавiны
Абясцэненыя раней дасягнутыя вынікі. Эканамісты падвялі вынікі 2020 года
2020.12.30 07:00

МГ, belsat.eu

Стужка навінаў