З 1 лютага Літва скасоўвае кантракт з «Беларуськаліем»


Вагон «Беларуськалію».
Фота: vagon.by

Урад Літвы прызнаў дамову паміж «Літоўскай чыгункай» і «Беларуськаліем» такой, што не адпавядае нацыянальным інтарэсам, паведамляе DELFI.

У сераду ўрад ухваліў выснову спецыяльнай камісіі, у якой пагадненне паміж «Літоўскай чыгункай» і «Беларуськаліем», што стала прычынай скандалу, было ацэненае як не адпаведнае інтарэсам нацыянальнай бяспекі Літвы.

Да 1 лютага павінны спыніцца перавозкі ўгнаенняў чыгуначным транспартам, бо для гэтага ўжо няма прававой базы.

У снежні дырэктара «Літоўскай чыгункі» звольнілі праз скандал з «Беларуськаліем». Была гаворка, што праз транспартаванне тавару падсанкцыйнага «Беларуськалію» ў адстаўку можа пайсці і ўвесь урад Літвы.

Раней грузы «Беларуськалію» прыбралі са стратэгічных кірункаў, а бюджэт на 2022 год разлічылі без грузаў з «Беларуськалію». Але, сцвярджае кіраўніцтва чыгункі, цалкам спыніць грузаперавозкі падсанкцыйнай кампаніі можна толькі пры наяўнасці неабходнай прававой базы, якой цяпер бракуе.

Hавiны
Латвія забараніла перавозку па чыгунцы ўсіх грузаў ад беларускіх кампаніяў, што трапілі пад санкцыі
2021.12.20 12:32

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў