11 лістапада падаражэе аўтамабільнае паліва


Пра гэта паведамляе прэс-служба «Белнафтахім».

З 11 лістапада кошт 1 літра бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе Br 1,41, АІ-95-К5-Еўра – Br 1,50, ДТ – Br 1,50.

Гэта будзе 23-я змена коштаў на аўтамабільнае паліва ў гэтым годзе. Апошні раз кошт на паліва змяніўся 28 кастрычніка.

Нагадаем, што віцэ-прэм’ер Ігар Ляшэнка падчас наведвання «Горадня Азот» распавёў пра «справядлівы» кошт паліва. Па яго меркаванні, 1 літр АІ-92 павінен каштаваць 77 цэнтаў. Зараз літр паліва ў Беларусі каштуе 66 цэнтаў.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў