Польскі парламент вынес вотум недаверу ўраду Матэвуша Маравецкага. Новы прэм'ер-міністр – Дональд Туск


У панядзелак 11 снежня ў нядаўна абраным польскім парламенце прайшло галасаванне адносна зацвярджэння ўраду Матэвуша Маравецкага. Рашэннем парламенцкай большасці ўрад цяпер ужо былога прэм’ер-міністра не атрымаў вотуму даверу.

Матэвуш Маравецкі выступае ў польскім парламенце.
Фота: Andrzej Iwanczuk / REPORTER / East News

Сфармаваць урад Матэвушу Маравецкаму на пачатку лістапада даручыў дзейны прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда. За ўрад Маравецкага падчас галасавання 11 снежня выказаліся 190 дэпутатаў. 266 былі супраць, ніхто не ўстрымаўся.

Па выніках галасавання Маравецкі і ягоны ўрад ідуць у адстаўку, а Сейм выбраў новага прэм’ерм-міністра. Ім стаў лідар партыі «Грамадзянская платформа» Дональд Туск. Сейм прагаласаваў за вотум даверу Дональду Туску. У падтрымку выступілі 248 дэпутатаў, супраць – 201. Ніхто не ўстрымаўся.

У аўторак 12 снежня новы прэм’ер-міністр прадставіць праграму дзейнасці і склад ураду з прапановай аб абранні Рады міністраў.

Hавiны
Лідары польскай апазіцыі падпісалі кааліцыйнае пагадненне і вылучылі Туска ў прэм’ер-міністры
2023.11.10 18:24

Матэвуш Маравецкі займаў пасаду прэм’ер-міністра Польшчы з 2017 года. З’яўляецца сябрам партыі «Prawo i Sprawiedliwość» (PiS), якая фармавала ўрад з 2015 года. Сёлета пасля выбараў 15 кастрычніка гэтая партыя страціла большасць у парламенце. Больш як палову мандатаў атрымалі апазіцыйныя партыі. 10 лістапада лідары трох апазіцыйных партыяў – «Грамадзянскай кааліцыі», «Трэцяга шляху» і «Новых левых» афіцыйна падпісалі кааліцыйнае пагадненне. У Сейме яны маюць большасць месцаў – 248 з 460.

Меркаванні
Польшча – Беларусь. Чаму не будзе перазапуску стасункаў
2023.11.27 08:19

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў