Павел Латушка распавёў, што Аўстралія можа ўвесці санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі


Кіраўнік НАУ Павел Латушка паведаміў, што ў Аўстраліі прыняты закон «Аб тэматычных санкцыяў», які можа стаць падставай для ўвядзення абмежаванняў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Паводле Латушкі, закон «Аб тэматычных санкцыях» – гэта аўстралійскі аналаг Глабальнага Акту Магніцкага, які раней прынялі ў ЗША, Вялікая Брытанія, Канада і шэраг краінаў ЕЗ.

«Фактычна яго прыняцце азначае, што Аўстралія пачне прымяняць уласныя санкцыі супраць фізічных і юрыдычных асобаў вінаватых у парушэнні правоў чалавека і прынцыпу вяршэнства права, у тым ліку ў Беларусі», – заявіў Латушка.

Закон таксама прадугледжвае і мэтавыя фінансавыя санкцыі, у тым ліку замарозку актываў.

Прыняццю гэтага закона актыўна садзейнічала беларуская дыяспара ў Аўстраліі. На думку кіраўніка НАУ, гэтая падзея ўзмоцніць ціск на рэжым Лукашэнкі. Латушка звярнуў увагу на тое, што каля 88% беларускага экспарту ў Аўстралію складаюць калійныя ўгнаенні.

Латушка паведаміў, што НАУ і прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Аўстраліі ўжо стварылі працоўную групу і распачалі сумесную дзейнасць па распрацоўцы санкцыйных спісаў, падрыхтоўцы неабходных доказаў і адпаведных аналітычных запісак для аўстралійскіх уладаў – у рамках новага закона.

Адзначым, што беларускі экспарт у Аўстралію ў 2020 годзе склаў каля $ 15,5 млн.

Hавiны
Падрыхтоўка да рэферэндума і інсайды пра візіт Макея ў Стакгольм
2021.12.04 23:17

РР belsat.eu

 

Стужка навінаў