Нямеччына распачала расследаванне нелегальнай міграцыі з Беларусі


МУС Нямеччыны пацвердзіла, што распачало расследаванне, якое вядзецца па фактах перасячэння мігрантамі польска-нямецкай мяжы. Падрабязнасцяў расследавання справы пакуль не агучваюць, піша ТАСС.

Нямецкія ведамствы вядуць вядуць расследаванне ў дачыненні да меркаваных арганізатараў міграцыйнага крызісу на ўсходзе ЕЗ. Дэталяў расследавання МУС краіны не агучвае.

«У сувязі з фактамі нелегальнага перасячэння нямецка-польскай мяжы федэральная паліцыя, акрамя захадаў па яго недапушчэнні, прымае захады крымінальнага пераследу. На тэрыторыі Нямеччыны расследаванне накіравана ў тым ліку супраць магчымых арганізатараў і тых, хто стаіць за гэтым», – сказаў прадстаўнік МУС.

Раней выданне «Bild am Sonntag» паведаміла, што нямецкія ўлады падазраюць ва ўзнікненні міграцыйнага крызісу Аляксандра Лукашэнку. Паводле выдання, Лукашэнка імкнецца шантажаваць ЕЗ і патрабуе зняцця санкцыяў праз арганізаваную дзяржавай кантрабанду мігрантаў. «Bild am Sonntag» паведамляе, што нямецкія ўлады цяпер разглядаюць Лукашэнку як кантрабандыста.

ВІДЭА
Як далёка можа зайсці Аляксандр Лукашэнка ў міграцыйным крызісе
2021.10.08 18:01

СК belsat.eu

Стужка навінаў