Нацыянальная зборная Беларусі па гандболе сенсацыйна гуляе ўнічыю ў Нямеччыне


Каманда на старце адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы паказала выдатныя вынікі. Адна з лепшых у складзе беларусак – падпісантка ліста свабодных спартоўцаў Карына Ёжыкава.

З выезду ў Нідэрланды і Нямеччыну беларускія гандбалісткі вяртаюцца з адным набраным пунктам. Няма пунктаў у каманды Грэцыі. Здаецца, Нідэрланды і Нямеччына і згуляюць у фінальным турніры чэмпіянату Еўропы. Абысці іх будзе вельмі цяжка. Беларускі пакуль не могуць гуляць на сваёй пляцоўцы, і губляюць лепшых гульцоў, так Вікторыя Шаманоўская нядаўна заявіла, што не будзе больш гуляць за зборную Беларусі, і прымае грамадзянства Расеі.

Пачынаўся для зборнай выступ у адборачным турніры чэмпіянату Еўропы 6 кастрычніка, у нідэрландскім горадзе Алмірэ, дзе беларускі згулялі з чэмпіёнамі свету Нідэрландамі, і саступілі без асаблівых шанцаў – 27:38. Пасля чаго беларускі адправіліся ў нямецкі Трыр.

Жаночая зборная Беларусі па гандболе падчас матчу.
Фота: handball.by

Цікава, што гульню другога туру паміж Беларуссю і Нямеччынаю перанеслі. Першапачаткова матч мусіў адбыцца ў Менску 10 кастрычніка, але пройдзе на стадыёне суперніка ў нямецкім горадзе Трыр у той жа дзень. Каманды дамовіліся пра перанос праз цяжкія ўмовы паездкі ў Беларусь для абедзвюх камандаў пасля адпаведных стартавых гульняў у кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.

Чыноўнікі Еўрапейскай федэрацыі гандболу спадзяюцца, што беларуская зборная ўсё ж здолее згуляць у Менску, але не раней як у наступным годзе.

Пры гэтым на выездзе беларускі доўгі час вялі, але перамогу не ўтрымалі, нічыя 24:24 добры і сенсацыйны вынік. Падпісантка ліста супраць гвалту Карына Ёжыкава закінула чатыры мяча, гэта другі вынік у камандзе. Адзначым, што гэта ліст падпісаў і другі трэнер каманды – Максім Бабічаў.

Hавiны
Беларусь страціла яшчэ адну таленавітую спартоўку
2021.09.30 19:22

АЛ, belsat.eu

Стужка навінаў