У Ждановічах знайшлі два трупы з агнястрэльнымі раненнямі


Следчы камітэт паведамляе пра трагедыю ў Ждановічах Менскага раёну, што адбылася 10 верасня.

Паводле СК, позна вечарам 10 верасня паступіла паведамленне пра пажар у ждановіцкім жылым доме. Туды выехала следча-аператыўная група.

«Падчас агляду месца былі знойдзеныя целы жанчыны і 50-гадовага мужчыны з агнястрэльнымі раненнямі. Паводле папярэдняй інфармацыі, напярэдадні загінулыя распівалі спіртное ў гасцях. Паміж імі адбыўся канфлікт.

Мужчына застрэліў жанчыну, падпаліў хату, пасля чаго скончыў жыццё самагубствам», – паведамляецца ў прэс-рэлізе СК.

В доме праваахоўнікі знайшлі зброю і боепрыпасы. Апытваюцца сведкі.

Распачатая крымінальная справа паводле ч. 1 арт. 139 («Забойства») Крымінальнага кодэксу.

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў