Сілавікі затрымалі мужчыну за татуяванне «Свабода альбо смерць»


У Менску затрымалі мужчыну з татуяваннем «Свабода альбо смерць» на шыі. Сілавікі сцвярджаюць, што пра яго паведамілі «неабыякавыя грамадзяне».

Затрыманы мужчына за татуяванне. Здымак з відэа: guBAZA / Telegram

З затрыманым мужчынам запісалі «пакаяннае» відэа. На ім той кажа, што ён анархіст і «не прымае ніякай улады»:

«За дэманстрацыю экстрэмісцкага татуявання мяне затрымалі міліцыянты».

Што менавіта палічылі «экстрэмізмам», няясна.

Сілавіка паведамляюць, што ў затрыманага знайшлі падпіскі і рэпосты з «экстрэмісцкіх» крыніцаў, і дадалі, што мужчына «адправіўся ў нявольныя месцы». Імаверна, «неабыякавыя грамадзяне» сфатаграфавалі мужчыну на прыпынку і даслалі здымак у адпаведныя каналы сілавікоў, пасля чаго яго і затрымалі.

Затрыманы мужчына за татуяванне. Здымак з відэа: guBAZA / Telegram

Раней сілавікі таксама затрымлівалі за «пратэсныя» ці «экстрэмісцкія» тату. Некаторых беларусаў іх прымушалі змяняць і перабіваць.

Hавiны
Дзяўчына перарабіла тату «апазіцыйнага характару» з сімваламі пратэсту
2023.07.19 16:29

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў