Палітзняволеную Вольгу Класкоўскую змясцілі ў ПКТ


Даведка
Палітзняволеная Вольга Класкоўская

Ад 3 жніўня палітзняволеная Вольга Класкоўская на тры месяцы змешчаная ў памяшканне камернага тыпу праз «сістэматычнае парушэнне правілаў унутранага распарадку». Пра гэта паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».

Цяпер ёй забароненыя ўсе сустрэчы і тэлефонныя званкі (выключэнне – камунікаванне з адвакатам).

Пра гэта палітзняволеная паведаміла ў лісце. Вольга напісала, што сядзіць у камеры адна.

«Тут трохі лягчэй, чым у ШЫЗА, – распавяла яна. – Дазваляецца пісаць і атрымоўваць лісты, чытаць кнігі, ёсць расчоска і крэмы. Прагулка у дворыку – 30 хвілін штодзенна, на ноч даюць матрац, падушку і пасцельную бялізну. Тут яшчэ дазваляецца атаварвацца на 58 рублёў у месяц, але самі туды не ходзім, а аддаем спіс, і прадукты прыносяць у камеру. Паліць можна толькі раз у дзень падчас прагулкі. Каву, на жаль, сваю таксама нельга тут рабіць, а толькі тую, што набываеш тут у атаварцы».

Яна папрасіла дужа не перажываць і перадала ўсім вялікае прывітанне і падзяку за падтрымку. Таксама Вольга просіць трымацца і выказвае надзею, што «усе хутка абавязкова будзе добра».

Раней Вольга Класкоўская больш за месяц правяла ў карцары. Яна хварэе і адчувае себя блага, і маці вельмі спадзявалася на планавую сустрэчу з дачкой у калоніі ў жніўні. Але Вольга знаходзіцца ў гомельскай калоніі №4 з 3 сакавіка, але ей не дазволілі яшчэ ніводнай сустрэчы з роднымі – бацькамі і дачкой. Раней Вольга паведамляла, што атрымала ліст ад Васкрасенскага з прапановай напісаць прашэнне аб памілаванні, але яна катэгарычна адмовілася, бо не ліча сябе вінаватай.

Артыкулы
Кацярыне Андрэевай і Дар’і Чульцовай скарацілі тэрмін пакарання на 2,5 месяцы
2021.08.10 19:20

Па стане на 11 жніўня ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 626 чалавек.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў