Ціханоўская заклікала NATO даць надзею беларусам


Абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская ў Вільні падчас саміту NATO сустрэлася з замежнымі палітыкамі. Запланаваныя сустрэчы з міністрамі замежных справаў Партугаліі, Ісландыі ды іншых краінаў адносна ролі Беларусі ў трансатлантычнай бяспецы. Пра гэта паведамляюць карэспандэнты «Белсату».

Сустрэча Святланы Ціханоўскай з замежнымі палітыкамі падчас саміту NATO у Вільні 11 ліпеня.
Фота: Белсат

Выступаючы перад замежнымі палітыкамі, Святлана Ціханоўская заявіла, што беларусы заслугоўваюць квітучай і мірнай будучыні:

«Беларусы заслугоўваюць жыць у свабодзе, дэмакратыі і міры».

Яна падкрэсліла, што беларусы не толькі заслугоўваюць такую будучыню, але і абралі яе.

«Я веру, што наданне ім надзеі можа быць адным з пазітыўных вынікаў саміту NATO», – сказала яна.

Сустрэча Святланы Ціханоўскай з замежнымі палітыкамі падчас саміту NATO у Вільні 11 ліпеня.
Фота: Белсат

Зняцце санкцый – гэта крок назад

Ціханоўская заявіла, што лічыць адзіным спосабам вызвалення палітвязняў ціск на рэжым:

«Ціск на рэжым максімальны і дапамога людзям Я разумею людзей якія хацелі б, каб вызвалілі адразу сваіх. І я таксама хачу, каб Сяргея вызвалілі перш за ўсіх, але разумею што гэтага не адбудзецца. Ці вызваляць усіх ці аднаго–пяць чалавек і мы далей не зможам рухацца, бо ўсе карты ўжо будуць на стале. Ёсць розныя ідэі, купляць там напрыклад, але ж гэта спрацуе толькі на 1-2 чалавек».

Паводле Ціханоўскай, зняцце санкцый – гэта крок назад. І хоць пра гэта кажуць некаторыя краіны, дэмакратычныя сілы выступаюць супраць гэтага.

Пракаментавала Ціханоўская і тое, што на саміт NATO былі акрэдытаваныя з беларускіх медыяў толькі «Белсат» і радыё «Свабода»:

«Гэта, канечне, палітычны момант. Калі я буду мець магчымасць я запытаю, чаму так».

Сустрэча Святланы Ціханоўскай з замежнымі палітыкамі падчас саміту NATO у Вільні 11 ліпеня.
Фота: Белсат

У сустрэчы ў прыватнасці ўзялі ўдзел міністр замежных справаў Партугаліі Жуан Ґоміш Кравінню, ягоная ісландская калега Тоўрдыс Кольбрун Рэйкф’ёрд ҐІльфатоўхтыр, намеснік міністра замежных справаў Літвы Мантас Адаменас і дзяржсакратар МЗС Фінляндыі Лаўры Тыерала.

Hавiны
Беларускі палітык упершыню ў гісторыі прыме ўдзел у саміце NATO
2023.07.10 18:17

Ціханоўская стала першым палітыкам ад Беларусі, хто бярэ ўдзел у саміце NATO. Яе запрасілі ў якасці госці на сняданак з міністарамі замежных справаў і абароны NATO.

10 ліпеня яна прыняла ў сваім Офісе ў Вільні дэлегацыю сенатараў ЗША, якія прыбылі на саміт NATO. Палітыкі абмеркавалі пытанне незалежнасці Беларусі і вызваленне палітвязняў.

Hавiны
Ціханоўская прыняла ў сваім Офісе дэлегацыю сенатараў ЗША
2023.07.10 22:49

Якуб Хруст belsat.eu

 

Стужка навінаў