Былога памочніка пракурора Менску Яўгена Бабака пакаралі арыштам


Невядомыя разграмілі кватэру экс-пракурора, які спрабаваў завесці справу на сілавікоў. Яўген Бабак.
Фота: Наша Ніва

Раніцай 10 чэрвеня, паводле суседзяў, да 29-гадовага Яўгена Бабака прыехала група захопу ў браняваных камізэльках. Гэтыя людзі ў тамбуры крычалі «Адчыняй!», пасля стала вядома, што кватэру Яўгена разграмілі, паведамляе «Вясна».

Пазней стала вядома, што Бабака затрымалі супрацоўнікі міліцыі ў межах адміністратыўнага працэсу.

11 чэрвеня справу былога памочніка пракурора паводле арт. 24.23 КаАП разглядзелі ў судзе Маскоўскага раёну. Суддзя Таццяна Мотыль прызнала Яўгена вінаватым у пікетаванні шляхам размяшчэння на гаўбцы бел-чырвона-белага-сцяга.

Паводле Яўгена, нацыянальны сцяг ён знайшоў 6 кастрычніка, а 10 чэрвеня пастанавіў вывесіць яго на знак пратэсту супраць гвалту. Згодна з рапартам, гэта заўважылі работнікі ГУБАЗіКу і прыйшлі дамоў да Бабака забраць сцяг. Затрымалі мужчыну а 10:00. На судзе ён заявіў, што не бачыць сэнсу ў допыце сведак-міліцыянтаў.

Яўгена Бабака арыштавалі на 15 содняў.

Абноўлена
Невядомыя разграмілі кватэру экс-пракурора, які спрабаваў завесці справу на сілавікоў
2021.06.10 19:31

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў