Жыхара Маладзечна з апошняй стадыяй раку 2,5 месяца трымаюць за кратамі за каментары ў інтэрнэце


Стала вядома пра затрыманне 26 студзеня Паўла Кучынскага. У мужчыны інваліднасць другой групы, чацвёртая стадыя раку. Папярэдне, Паўла абвінавачваюць у абразе двух суддзяў, Лукашэнкі, супрацоўніка РАУСу, а таксама ў пагрозе суддзі і Лукашэнку – паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Жыхар Маладэчна Павае Кучынскі / фота: spring96.org

Спачатку родным казалі, што Павел затрыманы на трое содняў. Неўзабаве высветлілася, што мужчыну будуць трымаць пад вартай да суда. Родныя ездзілі ў Бараўляны па паперы, у якіх напісана, што мужчыну неабходнае лячэнне, пастаянныя абследаванні і што яго нельга трымаць ва ўмовах ізалятару, пісалі ў пракуратуру і адміністрацыю Лукашэнкі, але нічога не дапамагло.

Сваякам удалося дабіцца, каб Кучынскага звазілі ў Бараўляны на абследаванні, па выніках якога бачна, што стан здароўя Паўла пагоршыўся, пачаўся запаленчы працэс. Калі маці прывезла следчай вынікі абследавання з просьбай дапамагчы, тая сказала, што Павел не скардзіцца ды што родныя «гэтымі дзеяннямі затрымліваюць працэс».

Артыкулы
«Тут няма Наталлі Хершэ, толькі жывёліна». Размова з былой палітзняволенай – пра турму і нечаканае вызваленне
2022.02.21 13:58

ЗХ belsat.eu

Стужка навінаў