Былы кіраўнік Дэпартаменту дзяржбяспекі Літвы: 100 тысячаў расейцаў і беларусаў у краіне прымушаюць адчуваць сябе няўтульна


Экс-кіраўнік Дэпартаменту дзяржаўнай бяспекі Літвы Гедымінас Грына сказаў, што адчувае сябе няўтульна, калі гаворка вядзецца пра 100 тысячаў расейцаў і беларусаў, якія прыехалі ў Літву. На ягоную думку, баяцца трэба гібрыдных атак у сферы інфраструктуры.

Сцяг Літвы.
Фота: «Экспрэс-тыдзень» / nedelia.lt

Гедымінас Грына лічыць, што адшукаць сярод 100 тысячаў расейцаў і беларусаў, што прыехалі ў Літву, тыя «некалькі соцень, якія гатовыя да правядзення дыверсіяў», вельмі складана. Паводле яго, не трэба думаць, што Дэпартамент дзяржбяспекі зможа праверыць 100 тысячаў мігрантаў, гэта прывядзе да «поўнага параліча» яго працы.

А таму перад тым, як пускаць гэтых людзей у краіну, трэба было прыняць палітычныя рашэнні і ацаніць, якія наступствы гэта будзе мець, кажа Грына.

На думку экс-кіраўніка Дэпартаменту дзяржбяспекі, у першую чаргу трэба баяцца гібрыдных атак, «асабліва ў сферы інфраструктуры».

«Збор інфармацыі – гэта найменшае зло. Самае горшае, як бы ў Літву не ўкаранілі розных дыверсантаў і сабатажнікаў… Мы не ведаем, хто яны. Яны сабе могуць стварыць выдатныя біяграфіі: мы прадпрымальнікі, беглі ад рэжыму, яшчэ нешта. Уся праблема ў гэтым», – адзначыў Гедымінас Грына.

Hавiны
Беларусы складаюць найбольшую групу іншаземцаў, што прыбываюць на працу ў Літву
2024.03.06 16:52

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў