Вугоршчына адмовілася выдаваць Беларусі валанцёра з Акрэсціна


Валянціна Уласіка затрымалі ў Вугоршчыне ў лістападзе 2021 года на запыт уладаў Беларусі. Яму пагражала экстрадыцыя ў Беларусь.

«Пасля працяглага разгляду справы вугорскія ўлады адмовілі сілавікам у экстрадыцыі актывіста, які заўважна дапамагаў затрыманым беларусам каля Акрэсціна. Валянцін цяпер у бяспецы і неўзабаве здолее сустрэцца са сваймі роднымі і блізкімі», – паведамляе Цэнтр беларуская салідарнасці.

Пасля падзеяў у жніўні 2020 года, калі Валянцін Уласік дапамагаў затрыманым на Акрэсціна ды іхным сваякам, на яго завялі адміністратыўную справу. У верасні 2020-га мужчына з’ехаў у Польшчу.

Валянціна Уласіка затрымалі 30 ліпеня 2021 года на вугорска-харвацкай мяжы і даставілі ў следчы ізалятар Будапэшту. Паводле паліцыі Вугоршчыны, Валянцін Уласік абвешчаны ў вышук нібыта ў сувязі з нявыплатай аліментаў, аднак усе аліменты ён выплаціў, былая жонка не мае да яго прэтэнзіяў.

Hавiны
У Вугоршчыне затрымалі валанцёра, які дапамагаў вязням на Акрэсціна
2021.10.19 18:46

РР belsat.eu

Стужка навінаў