Як напісаць лісты журналісткам «Белсату» Кацярыне Андрэевай і Дар'і Чульцовай


Журналістак «Белсату» асудзілі на два гады турмы за стрым з плошчы Пераменаў.

18 лютага суддзя Наталля Бугук пакарала журналістак «Белсату» Кацярыну Андрэеву і Дарʼю Чульцову двума гадамі ў калоніі агульнага рэжыму.

Кацярыну Андрэеву і Дарʼю Чульцову абвінавацілі ў тым, што яны нібыта бралі актыўны ўдзел і нават кіравалі «групавымі дзеяннямі, што груба парушаюць грамадскі парадак», якія пацягнулі за сабою парушэнне працы грамадскага транспарту. Следства сцвярджала, што стрым журналістак з пратэставай акцыі 15 лістапада нібыта пацягнуў за сабою прыпыненне руху трынаццаці аўтобусных маршрутаў, трох тралейбусных і трох трамвайных (хаця большасць з гэтых маршрутаў наагул не маюць дачынення да плошчы Пераменаў, дзе іх затрымалі).

Чацвёрты дзень суда над журналісткамі «Белсату». Кацярыне Андрэевай і Дар’і Чульцовай агучылі вырак. Ім прысудзілі два гады ў калоніі агульнага рэжыму. Менск, Беларусь. 18 лютага 2021 года.
Фота: АВ / «Белсат»

Абаронцы дзяўчат падалі касацыйную скаргу на рашэнне Фрунзенскага суда Менску. Разглядаць скаргу будуць 23 красавіка ў Менскім гарадскім судзе.

24 траўня 2021 года стала вядома, што Кацярына Андрэева заходзіцца ў гомельскай калоніі. Такую інфармацыю атрымаў Ігар Ільяш, муж Кацярыны.

Наконт другой нашай калегі, Дар’і Чульцовай, інфармацыі пакуль няма. Верагодна, іх этапавалі разам.

Адрас гомельскай калоніі:

ПК №4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3

Кацярыне Андрэеўне Бахвалавай (Андрэевай), атрад №8, Дар’і Дзмітрыеўне Чульцовай.

Журналісткі «Белсату» Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова былі затрыманыя 15 лістапада 2020 года за стрым з жорсткага разгону падчас акцыі памяці Рамана Бандарэнкі і разбурэння сілавікамі народнага мемарыялу. Кацярыне і Дар’і выставілі абвінавачанне паводле ч. 1 арт. 342 КК («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак»). Праваабаронцы прызналі журналістак палітвязнямі. 18 лютага 2021 года суд Фрунзенскага раёну Менску пакараў Кацярыну і Дар’ю 2 гадамі пазбаўлення волі ва ўмовах калоніі. Нашыя каляжанкі не прызналі сваёй віны і лічаць пераслед помстаю спецслужбаў за прафесійную дзейнасць.

Hавiны
Адвакаты Кацярыны Андрэевай і Дар’і Чульцовай абскардзілі вырак журналісткам
2021.03.01 11:34

СК belsat.eu

Стужка навінаў