У Добрушы і Клімавічах школьнікаў і іх бацькоў прымушаюць падпісвацца на праўладныя каналы


Чытачы «Белсату» паведамляюць, што прынамсі ў двух гарадах Беларусі ад навучэнцаў і іх бацькоў патрабуюць падпісацца на праўладныя тэлеграм-каналы.

У Добрушы (Гомельская вобласць) з такім патрабаваннем выступіў мясцовы аддзел адукацыі. Падпісацца павінны вучні з 9 па 11 клас, а таксама іх бацькі.

Ад настаўнікаў таксама патрабуюць запоўніць адпаведную справаздачу паводле распрацаванай формы.

У Клімавічах (Магілёўскай вобласць) падпісацца прымушаюць на канал «Черные крылья», які рэпосціць навіны ад дзяржтэлеканалаў і іншых прапагандысцкіх рэсурсаў.

ПС belsat.eu

Стужка навінаў