Расея можа змяніць свайго амбасадара ў Беларусі


Дзмітрый Мезенцаў.
Фота: belarus.mid.ru

Масква і Менск абмяркоўваюць змену дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы. Ім можа стаць расейскі амбасадар у Беларусі. Пра гэта са спасылкаю на чатыры крыніцы паведамляе РБК.

Паводле крыніцы, блізкай да расейскага ўраду, дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы са снежня 2011 года Рыгор Рапота, якому на мінулым тыдні споўнілася 77 гадоў, сыдзе ў адстаўку бліжэйшым часам. Пра гэта ведаюць і двое ягоных знаёмых.

На месца Рапоты разглядаецца дзейны амбасадар Расеі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў, распавялі крыніцы з беларускага і расейскага боку. Ён на сваёй пасадзе – з красавіка 2019 года.

Афіцыйных каментароў на гэты конт пакуль няма. 20 студзеня сайт Аляксандра Лукашэнкі паведамляў, што ён абмяркоўваў кадравыя пытанні з Уладзімірам Пуціным.

МГ, belsat.eu

Стужка навінаў