Беларусь і Уругвай плануюць адмяніць візы


У бліжэйшы час Беларусь і Уругвай плануюць падпісаць пагадненне аб узаемнай адмене віз. Пра гэта паведаміў МЗС па выніках сустрэчы пасла Беларусі ў Бразіліі і Уругваі Сяргея Лукашэвіча і першага намесніка міністра замежных спраў Усходняй Рэспублікі Уругвай Нікаласа Альбертоні 10 студзеня.

Пасол Беларусі ў Бразіліі і Уругваі па сумяшчальніцтве Сяргей Лукашэвіч і першы намеснік міністра замежных спраў Усходняй Рэспублікі Уругвай Нікалас Альбертоні. Крыніца: mfa.gov.by

Таксама Сяргей Лукашэвіч уручыў копіі даверчых грамат Нікаласу Альбертоні.

«Беларусь і Уругвай з’яўляюцца даўнімі партнёрамі: у 2022 года краіны адзначылі 30-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін. Усе гэтыя тры дзясяткі гадоў Беларусь выбудоўвала з уругвайскім бокам канструктыўныя адносіны, аснову якіх складаюць гандаль і эканоміка. З 2013 года ва Уругваі працуе ганаровы консул нашай краіны, этнічны беларус Себасцьян Асіс Андрэюк», – піша МЗС.

У апошнія месяцы Беларусь дамовілася аб адмене віз з Іранам, Вʼетнамам і Нікарагуа.

Агляд
З бязвізам, але без пашпарта. Што беларусам далі ў 2023 годзе і што ў іх адабралі
2023.12.31 08:00

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў