У Берасці зноў ніхто не захацеў купляць зямлю на месцы масавых расстрэлаў. Будзе трэці аўкцыён


Збіраліся будаваць «Прыбужскі квартал», але перадумалі, бо выявілі парэшткі 1214 вязняў берасцейскага гета. Цяпер жа надзел хочуць прадаць са зніжкай 50 %.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Раскопкі на месцы масавага пахавання ахвяраў Галакосту ў Берасці, 2019 год. Кадр з відэа: «Настоящее время»

Берасцейскія ўлады не губляюць надзеі прадаць на аўкцыёне надзел зямлі ў месцы масавых расстрэлаў. 11 студзеня была другая спроба, але зноў не паступіла ніводнай заяўкі.

У 2019 годзе ў цэнтры Берасця пачалі будаваць «Прыбужскі квартал», але працу не завяршылі, бо на месцы будоўлі знайшлі парэшткі 1214 вязняў берасцейскага гета.

Інвестар згарнуў праект і сышоў, улады паабяцалі паставіць там мемарыял і зрабіць паркавую зону. Але шуміха сціхла – і ўлады зноў хочуць пабудаваць на гэтым месцы элітнае жытло.

Два аўкцыёны для продажу гэтага кавалку зямлі не прынеслі поспеху. Будзе і яшчэ адзін аўкцыён, на які стартавы кошт лоту будзе зніжаны ў два разы.

Hавiны
Берасцейскі актывіст: улады падманам хочуць прадаць гэты надзел, каб скампенсаваць свае страты
2021.12.06 18:17

АС belsat.eu

Стужка навінаў