«Прызначылі адказнай за добры настрой». Ірына Слаўнікава распавяла пра перабыванне ў СІЗА


Ўэб-рэдактарка «Новага часу» Наста Рубанава атрымала ліст ад зняволенай журналісткі Ірыны Слаўнікавай. Пра гэта яна напісала ў Facebook.

У лісце Ірына піша, што яе «прызначылі адказнай за добры настрой» у «нумары», як яна называе камеру ў СІЗА № 1 на Валадарскага.

«Часам проста кажу, што я ў творчым адпачынку. Можа, яно і нядрэнна: апошнім часам нешта зусім забегалася, а тут бац – і ўсё па распарадку. За мяне моцна не хвалюйцеся: псіхаэмацыйны стан у норме, фізічны, што завецца, «не дачакаюцца», – адзначае журналістка.

Падтрымаць Ірыну можна лістом ці тэлеграмай: СІЗА № 1, 220030 Менск, Валадарскага 2, Слаўнікавай Ірыне Аляксандраўне.

Артыкулы
Журналістку Ірыну Слаўнікаву перавялі з Акрэсціна ў СІЗА на Валадарскага
2021.12.06 14:58

Нагадаем, журналістку Ірыну Слаўнікаву разам з мужам Аляксандрам Лойкам затрымалі ў Нацыянальным аэрапорце 30 кастрычніка, адразу пасля вяртання з адпачынку. Першы раз ім абодвум прысудзілі па 15 содняў адміністратыўнага арышту за захоўванне «экстрэмісцкіх матэрыялаў», а пасля абвінавацілі ў дробным хуліганстве і адправілі яшчэ на 15 содняў.

26 лістапада стала вядома, што Ірына Слаўнікава стала падазраванай паводле артыкулу 342 Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх»).

Беларускія праваабарончыя арганізацыі прызналі Ірыну Слаўнікаву палітзняволенай і патрабуюць адпусціць яе.

Артыкулы
EBU заклікае вызваліць усіх зняволеных у Беларусі журналістаў
2021.12.17 12:37

МГ belsat.eu

Стужка навінаў