10 чалавек падалі дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўных групаў

На сайце ЦВК з’явіўся спіс патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты, якія падалі дакументы на рэгістрацыю сваіх ініцыятыўных групаў. Гэта можна зрабіць да 15 траўня.

Па стане на 13 траўня ў спісе ахвочых зарэгістраваць ініцыятыўную групу толькі 10 асобаў. Усе беспартыйныя. Пяць з іх – «кандыдаты пратэсту». Яны падтрымліваюць выбарчую стратэгію экс-кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча:

  • індывідуальны прадпрымальнік Вераніка Мішчанка са Жлобінскага раёна
  • беспрацоўная Анжэліка Жалезнякова з Мінскага раёну
  • індывідуальны прадпрымальнік Аляксандр Грачышнікаў з Менску
  • санітарка з Менскай абласной дзіцячай клінічнай больніцы Вікторыя Хатэнка
  • раскройшчыца матэрыялаў абутковай кампаніі «Отико» Антаніна Вішнякова

Раней Статкевіч заявіў, што збіраецца зарэгістраваць некалькі дзясяткаў ініцыятыўных групаў кандыдатаў, якія будуць заклікаць да пратэсту.

Дакументы ў ЦВК таксама падаў фермер-блогер з Гомельшчыны Юрый Ганцэвіч і інжынер з Маладзечна Віталь Зялкоўскі.

Таксама на рэгістрацыю ініцыятыўных групаў падалі: актывістка Вольга Мікалайчык з Менску, рамеснік Ігар Кляшчук, індывідуальны прадпрымальнік з Глускага раёну Валянцін Фралоў.

Усе спарынг-партнёры Лукашэнкі. Хто хоча быць прэзідэнтам Беларусі?

ЮВ belsat.eu

Hавiны