Апублікавалі закон пра амністыю. Ён не распаўсюджваецца на палітвязняў


Аляксандр Лукашэнка 7 снежня ўхваліў закон аб амністыі. Тэкст закону апублікавалі толькі 10 снежня. Сюрпрызаў не здарылася: амністыю не распаўсюдзілі на палітычныя крымінальныя артыкулы, палітвязняў пакуль не адпускаюць.

Женская исправительная колония №4 в Гомеле
Гомельская жаночая папраўчая калонія №4. Гомель, Беларусь. 8 красавіка 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

Гэтую амністыю абвясцілі «ў сувязі з Днём народнага адзінства». Той дзень адзначаюць 17 верасня – у дзень нападу СССР на Польшчу паводле змовы з нацысцкай Нямеччынай. Ды амністыю адкладалі з невядомых прычынаў. Толькі цяпер закон набыў моц.

Закон абавязвае вызваліць ад пакаранняў (як зняволення, так і штрафаў, прымусовай працы або забаронаў на пэўную дзейнасць) пакараных арыштам (гэта асобная катэгорыя пакарання, адрозная ад пазбаўлення волі), непаўналетніх, цяжарных жанчын, жанчын і самотных мужчынаў з дзецьмі да 18 гадоў, пенсіянераў, інвалідаў I і II групаў, хворых на пэўныя хваробы, ветэранаў баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаваў, параненых у час службы ў войску і сілавых структурах, пацярпелых ад радыяцыйных аварыяў, а таксама асобаў, якія ўчынілі злачынствы, што «не прадстаўляюць вялікай грамадскай небяспекі» (гэта тыя, за якія прадугледжанае пазбаўленне волі на тэрмін не больш за два гады), і «меней цяжкія злачынствы» («па неасцярожнасці» або калі пакаранне – ад 2 да 6 гадоў), калі яны адбылі прынамсі чвэрць прызначанага тэрміну

Больш за тое, закон абавязвае спыніць папярэднія расследаванні паводле крымінальных справаў супраць такіх асобаў – вызваліць людзей нават тады, калі іх яшчэ не асудзілі. Усім іншым, каму прызначанае пакаранне ў выглядзе абмежавання ці пазбаўлення волі, тэрмін мусяць скараціць на адзін год.

Але ёсць два важныя выключэнні:

  1. Ад пакаранняў не вызваляюць асобаў, асуджаных паводле арт. 140, ч.1 арт.169, ч.2 арт.169, ч.2 арт.170, ч.1 арт. 171, ч.2 арт.171-1, ч.2 арт.173, ч.1 арт.210, ч.1 арт.327, ч.1 арт.328, ч.1 арт.329, арт.330, ч.1 арт.331, ч.1 арт.332, ч.1 арт.413, ч.2 арт.424, ч.2 арт.425, ч.2 арт.426, ч.1 арт.431, ч.1 і ч.2 арт.432, ч.1 арт.455 КК РБ і судзімых з пазбаўленнем волі паводле гэтых артыкулаў, а таксама асобаў, асуджаных за «цяжкія» і «асабліва цяжкія злачынствы» (пакаранне за якія – звыш 6 гадоў), судзімых звыш двух разоў за наўмысныя злачынствы з пакараннем у выглядзе пазбаўлення волі.
  2. Амністыя зусім не распаўсюджваецца на асобаў, якія на дзень вынясення прысуду, на дзень набыцця прысудам законнай сілы ці на дзень амністыі не цалкам кампенсавалі шкоду або незаконны даход; на «злосных парушальнікаў» парадку падчас адбывання пакарання; на асабліва небяспечных рэцыдывістаў; на асуджаных на пажыццёвае зняволенне; на памілаваных з ліку асуджаных на смяротнае пакаранне ці пажыццёвае зняволенне; на тых, хто ўчыніў злачынствы паводле артыкулаў 122, 124, 126, 127, 130, 130-1, 130-2, 133, 139, ч.2 і ч.3 арт. 166, ч.2 і ч.3 арт. 167, ч.2 арт.168, артыкулаў 190, 191, 193-1, 198, 198-1, 203, 203-1, 218, 285, 286, 297, артыкулаў з 289 па 295-1 уключна, 295-3, 309, 310, ч.3 арт.311, ч.2 і ч.3 арт.317 (калі ў стане алкагольнага і наркатычнага ап’янення), ч.4 і ч.5 арт. 317, арт. 317-1, ч.3 арт.322, ч.3 арт.323, ч.3 арт.324, артыкуламі 327, 328, 329, 330, 331, 332 (гэтыя шэсць артыкулаў – акрамя тых, хто ўчыніў злачынствы ва ўзросце да 18 гадоў), ч.2 арт.333, артыкулаў 333-1, 340, 341, 342, 342-2, 343-1, 346, 349, 350, 352, артыкулаў з 356 па 370 уключна, 375, 388, 389, 391, 421, 422, 423-1 Крымінальнага кодэксу Беларусі і шэрагу артыкулаў КК 1960 года; асобаў са спісу «датычных да экстрэмісцкай дзейнасці».

Усіх, акрамя згаданых у выключэнні, таксама маюць вызваляюць ад іншых мераў крымінальнай адказнасці ў сувязі з адтэрміноўкай пакарання або з умоўным пакараннем.

Такім чынам, амністыя не датычыць практычна ўсіх палітвязняў. Выключэнне можа быць пры пэўных умовах для асуджаных з палітычных матываў паводле непалітычных артыкулаў накшталт «Паклёпу» (арт.188 КК РБ), «Ухілення ад сплаты падаткаў» (арт. 243 КК РБ), «Хуліганства»  (арт.339 КК РБ).

Аналітыка
Што азначае лукашэнкаўская амністыя?
2022.10.13 20:18

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў