Палітвязень напісаў у лісце з СІЗА, што аб'яўляе сухую галадоўку, але цэнзар гэта замаляваў


Палітычны зняволены Генадзь Смірноў, які знаходзіцца ў баранавіцкім СІЗА напісаў у лісце, датаваным 28 лістапада, што абвесціў сухую галадоўку, але цэнзар замаляваў гэтыя словы, паведамляюць праваабаронцы.

Ліст Генадзя Смірнова.
Фота: prisoners_spring96 / Telegram

«Я другі раз абвяшчаю сухую галадоўку, бо не даходзяць усе лісты і не аказваецца медыцынская дапамога», – напісана ў лісце.

Галадоўку Генадзь планаваў трымаць «пакуль не будуць выкананыя яго законныя патрабаванні». Акрамя гэтага, цэнзар закрэсліў сказ пра пагрозы пасадзіць Смірнова ў карцар.

Таксама мужчына піша, што ў СІЗА няма цікавых кніг, але прыходзіцца чытаць тыя, што ім прыносяць раз на тыдзень. За час зняволення з 3 жніўня Смірноў паспеў прачытаць ужо 26 кніг.

Генадзя і яго сына Вячаслава абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі. Акрамя гэтага Генадзя яшчэ абвінавацілі ў супраціве міліцыянту пры затрыманні. Яго пакаралі 2,5 гадамі калоніі, а сына – 2 гадамі «хіміі». Абодва не прызналі сваёй віны па абвінавачванні ў абразе прэзідэнта. Віну па супраціве міліцыянту Генадзь прызнаў часткова.

Артыкулы
Дзень народзінаў «Белсату» за кратамі. Распавядаем пра нашых зняволеных калегаў
2021.12.10 07:30

АД, belsat.eu

Стужка навінаў