Уладальнік медычных лабараторыяў «Synevo» сыходзіць з Беларусі


Еўрапейскі холдынг «Medicover» прадае долю ў кампаніях «Synevo» у Беларусі і «Нерухомасць Усход». Угоду плануюць падпісаць да канца 2022 года. Пра гэта паведамляецца ў справаздачы холдынгу за III квартал, перадае «Office Life». Хто пакупнік – пакуль невядома.

Лабараторыя «Synevo» ў Менску.
Фота: Synevo/yandex.ru

«Medicover» ацэньвае свае беларускія актывы на 14,5 млн еўраў. У мінулым годзе выручка холдынгу ў Беларусі склала 21,7 млн еўраў, за дзевяць месяцаў гэтага года – 15,3 млн еўраў.

У справаздачы ўдакладняецца, што ўгода падлягае «звычайнаму ўхваленню органаў рэгулявання».

Холдынг «Medicover» са штаб-кватэрай у Стакгольме (Швецыя) заснаваны ў 1995 годзе. Гэта асноўны міжнародны пастаўляльнік медычных і дыягнастычных паслуг у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. «Synevo» – самая буйная на сённяшні дзень дыягнастычная сетка Беларусі, у якую ўваходзяць лабараторыя і каля 60 пунктаў для здачы аналізаў у 25 гарадах краіны. У ёй працуе больш за 500 працаўнікоў. Першы дыягнастычны цэнтр адкрыўся ў Менску ў 2009 годзе.

Уладальнік сеткі і брэнду – шведскі холдынг «Medicover», якому належаць медцэнтры і лабараторыі ў Польшчы, Нямеччыне, Румыніі, Украіне, Грузіі, Малдове, Сербіі і Балгарыі. Заснавальнік «Medicover» Юнас аф Ёкнік (Jonas af Jochnick), вядомы таксама каметычным праектам «Oriflame».

Hавiны
Хто будзе лячыць беларусаў? У рэгіёнах – катастрофа з медыкамі
2022.08.13 18:18

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў