І гімн таксама запікаюць? Як сацсеткі адрэагавалі на вызнанне «нацысцкім» воклічу «Жыве Беларусь!»


Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі выдала пастанову № 271 ад 28 кастрычніка «аб устанаўленні пераліку арганізацый і іншых структур, нацысцкай сімволікі і атрыбутыкі». Сярод іншага ў спісе – вокліч «Жыве Беларусь!». Сацсеткі зразумелі гэта як забарону воклічу і нагоду да флэшмобу.

Адзін з пастоў на Facebook пра ўнясенне воклічу «Жыве Беларусь!» у «нацысцкі» спіс МУС. 10 лістапада 2022 года. Аўтар паста пажадаў застацца ананімным. Скрыншот: Facebook

На самой справе, у спіс унеслі «калабаранцкае вітанне», якое прыраўнялі да «Heil Hitler!». Як сцвярджаецца, гэткае вітанне меў 13-ы Беларускі паліцэйскі батальён пры SD і 30-я гвардзейская (пяхотная) дывізія Waffen-SS. Імаверна, такая выснова зробленая на падставе здагадак пралукашэнкаўскага дэпутата Ігара Марзалюка – спасылак на нейкія даследаванні, якія гэта пацвярджалі б, МУС не прыводзіць. Але беларускія калабаранты сапраўды выкарыстоўвалі гэты вокліч – таксама як і савецкія партызаны, і шматлікія беларусы да Другой сусветнай вайны.

Ці будуць сілавікі лічыць «нацысцкім» сам вокліч «Жыве Беларусь!», невядома. Але шмат хто ў сацсетках зразумеў, што вокліч забаранілі. І пачаўся флэшмоб.

Многія проста пісалі ў сацсетках: «Жыве Беларусь!». Адна карыстальніца Facebook заўважыла: «А я сёння ўсё не магла зразумець, што за свята такое, усе аднаго вітаюць! А то ж пераклічка!».

Малюнак «Як ні круці». 2020 год. Выява: animatarka / Instagram

Іншая карыстальніца сумна заўважыла: па стужцы «Фэйсбуку» можна зразумець, хто жыве не ў Беларусі. Але публічна адрэагавалі і тыя, хто знаходзіцца ў Менску:

І нават расейцы, як то блогер Ілля Варламаў:

Многія беларусы жартавалі з цэнзуры і з уладаў:

Іншыя нагадвалі МУС, што словы «жыве» і «Беларусь» ёсць у дзяржаўным гімне Беларусі, а лозунг «Няхай жыве Савецкая Беларусь» афіцыйна ўжываўся ў БССР:

https://twitter.com/srzkptrsk/status/1590623153574662144?t=Gfyy4BiT_w9-v2XVdmJnlA

Некаторыя разважалі, як цяпер можна, а як нельга жыць Беларусі:

Згадвалі, як у падтрымку беларусаў выказваўся славуты музыка Мік Джагер, лідар «The Rolling Stones»:

А лідар беларускага метал-гурту «Gods Tower» згадаў музыку, якую можна паслухаць у такі дзень:

Артыкулы
Неасталінская прапаганда. Што адбываецца ў Беларусі з гісторыяй Другой сусветнай вайны
2021.06.22 08:00

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў