У РУУСе загадалі зачытаць паказанні. Удзельнікам шэсця ў Кунцаўшчыне прысудзілі арышты і штрафы


Суддзя Юлія Блізнюк схлусіла адной з затрыманых асобаў: заявіла, што бел-чырвона-белы сцяг нібыта забаронены ў Беларусі. Хоць фактычна сілавікі і забаранілі беларусам нацыянальную сімволіку, у законах гэта не адлюстравана.

Ілюстрацыйнае фота. Марш волі ў Менску, 6 снежня 2020 г.
Фота: Белсат

Назіральнікі праваабарончага цэнтру «Вясна» расказалі пра суды над трыма затрыманымі ўдзельнікамі маршу пратэсту 9 верасня ў сталічнай Кунцаўшчыне. У той жа дзень 24-гадоваму Уладзіславу Кубіцкаму прызначылі 15 дзён арышту, 41-гадоваму Дзмітрыю Палякову – 13 дзён арышту, 37-гадовай Аляксандры Дончанцы – штраф 2610 рублёў.

Вядома, што на маршы затрымалі Таццяну Бусел, ейнага сына Аляксея Бусла і (пасля ператрусу ў кватэры) ейнага бацьку Сяргея Бусла, але пра суды над імі нічога не вядома.

Абноўлена. Паводле «Вясны», Сяргея Бусла вызвалілі ўначы.

Суддзя Юлія Блізнюк дапытвала Кубіцкага, як ён – чалавек з вышэйшай адукацыяй – мог не ведаць, што шэсце было масавым мерапрыемствам, якое праводзілася незаконна. Згадала таксама «прызнальныя паказанні» Кубіцкага, але ён заявіў: тыя паказанні яму загадалі прачытаць у РУУСе. Падчас працэсу, адзначаюць назіральнікі, хтосьці тэлефанаваў суддзі, і яна адказала, што ў яе «палітычны «Скайп»: фактычна, прызнала палітычны пераслед у судзе.

Тая ж суддзя разглядала справу Дончанкі. Яна пытала жанчыну:

«Вам было вядома, што гэта недзяржаўная сімволіка і што БЧБ-сцягі ў нас забароненыя?»

Беларускаму заканадаўству, як і асобе, у дачыненні якой вёўся працэс, пра такую забарону невядома.

Аб’ектыў
Ці можна забараніць гісторыю?
2021.06.21 22:29

АА belsat.eu

Стужка навінаў