Сям'я беларускіх журналістаў была вымушаная выехала з краіны, але ўлады працягваюць ім пагражаць


Журналісты Алесь Ляўчук і Мілана Харытонава разам з іх 13-гадовай дачкой паехалі ў адпачынак, але назад у Беларусь вярнуцца ўжо не змаглі. Па месцы рэгістрацыі журналістаў, а таксама на кватэрах іх сваякоў прайшлі вобшукі. Пасля чаго ім стала вядома, што яны сталі фігурантамі крымінальнай справы.

Мілана Харытонова і Алесь Ляўчук з дачкой.
Фота: Белсат

Журналіст Алесь Ляўчук у размове з «Белсатам» кажа, што ўжо больш за два месяцы яны не могуць вярнуцца да дому. Калі яны з’ехалі ў адпачынак, то даведаліся, што супраць іх завялі крымінальную справу. У выніку сям’я з 13-гадовай дачкой вымушана засталіся за мяжой.

«Але дзяржаўныя органы не даюць нам спакою і тут», – кажа Алесь Ляўчук.

10 верасня журналісту тэлефанавала дырэктарка сярэдняй школы нумар 10 Берасця Алена Старык і пачала вінаваціць іх у тым, што яны вывезлі дзіцё ў невядомым кірунку, фактычна скралі і пазбавілі дачку права на адукацыю.

«Мне было сказана, што яны падаюць нас у вышук і ставяць у СНС (сацыяльна небяспечнае становішча), што мы стварылі ім праблемы, што так не робіцца, што калі мы збіраліся зʼяджаць, то мусілі прынесці ўсе неабходныя дакументы, папярэдзіць загадзя», – распавядае журналіст.

Пры гэтым перад пачаткам вучэбнага году Ляўчук адправіў у школу ліст, у якім паведаміў, што іх сямʼя часова не можа вярнуцца ў Беларусь.

«Фактычна нас пазбавілі права вярнуцца да дому, а маю дачку права вучыцца ў беларускай школе. Калі б мы вярнуліся ў Беларусь, то адразу б паехалі ў СІЗА, бо гэта ўлада не можа нам прабачыць, што мы шмат гадоў распавядалі і паказвалі праўду. Што ў такім выпадку было б з дзіцем у Беларусі мне нават страшна ўявіць. Пасля таго як нас пазбавілі ўсяго, яны маюць нахабства абвінавачваць, у тым, што парушаем правы нашай дачкі на адукацыю, і пагражаюць нам», – кажа Алесь Ляўчук.

Дырэктарка гэтай школы былая дэпутатка абласнога савету дэпутатаў і старшыня выбарчай камісіі.

Сямʼя Ляўчукоў спадзяецца, што іх дачка зможа працягнуць вучобу ўжо ў Польшчы.

Аб’ектыў
Беларускі рэжым працягвае рэпрэсіі нават па-за межамі краіны
2021.09.09 23:21

СК belsat.eu

Стужка навінаў