Дзяўчыну аштрафавалі за чорна-бел-чырвоныя валасы


«Правяла пікетаванне, маючы на галаве афарбоўку валасоў бел-чырвона-белага колеру», сказана ў пратаколе.

Ілюстрацыйны здымак.
Фота: CLODAGH KILCOYNE / Reuters / Forum

Раніцай 9 верасня на вуліцы Адзінцова ў Менску затрымалі 19-гадовую Вікторыю Лёвіну. Міліцыянтам не спадабаўся колер валасоў дзяўчыны, піша «Вясна». На яе склалі пратакол за «Несанкцыянаваную акцыю» (арт. 24.23 КаАП РБ).

Hавiны
Жыхарку Менску аштрафавалі за бела-чырвоныя шкарпэткі
2021.05.01 20:26

Справу ў судзе праз відэасувязь у той жа дзень разглядала суддзя Наталля Бугук. Яна прасіла падсудную паказаць, як выглядаюць валасы, назвала гэта «вельмі цікавай і арыгінальнай прычоскай» – і пакарала дзяўчыну за пікет штрафам у 2320 рублёў.

Вікторыя распавяла, што валасы пафарбавала амаль паўгода таму дзеля жарту. Адразу яны былі белыя, а ззаду некалькі пасмаў чырвонага колеру. Але ў дзяўчыны адраслі чорныя карані валасоў, таму яны цяпер маюць афарбоўку «чорна-бел-чырвоную».

Абноўлена
4 гады за намер зрабіць «кактэйль Молатава», ператрусы ў пенсіянерак. Суды і затрыманні 10 верасня
2021.09.10 14:46

АА belsat.eu

Стужка навінаў