За рэпост матэрыялаў «Белсату» арыштавалі магілёўскага экскурсавода


У Магілёве прысудзілі адміністратыўны арышт Алегу Дзьячкову. Старшыню Магілёўскай гарадской арганізацыі Таварыства беларускай мовы і экскурсавода абвінавацілі ў распаўсюдзе экстрэмісцкай інфармацыі, паведамляе Telegram-канал «MAYDAY».

Алег Дзьячкоў.
Фота: MAYDAY / Telegram

Алега Дзьячкова затрымалі 9 жніўня. Напярэдадні ў яго доме сілавікі зладзілі ператрус, падчас якога вынялі кампутар.

Міліцыянты знайшлі на старонцы ў сацыяльных сетках экскурсавода некалькі рэпост «Белсату». Нагадаем, што 27 ліпеня наша тэлеканал прызналі экстрэмісцкім.

Алег Дзьячкоў свае віны не прызнаў і пазначыў, што допісы былі яшчэ да таго, як канал прызналі экстрэмісцкім.

Але суддзя Вікторыя Палякова прызнала Алега вінаватым у парушэнні ч.2 арт. 19.11 КаАП РБ («Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці ці прапагандуе такую дзейнасць») і прысудзіла яму 15 содняў арышту. Акрамя таго, суддзя пастанавіла канфіскаваць кампутар, з якога, паводле дадзеных міліцыі, былі зробленыя рэпост.

Hавiны
У Беларусі ўжо 627 палітвязняў
2021.08.10 20:30

СК belsat.eu

Стужка навінаў