З Магілёўскага ўніверсітэту змусілі сысці ўжо трох беларускамоўных выкладчыкаў


Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт.
Фота: nn.by

У Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя Аркадзя Куляшова адбываюцца чысткі. Пра гэта паведамляе «Наша Ніва». З ВНУ, названага ў гонар Народнага паэта БССР, звальняюць беларускамоўных выкладчыкаў.

З універсітэту прымусілі сысці ўжо трох беларускамоўных выкладчыкаў, чые фота яшчэ год назад віселі на дошцы гонару ВНУ.

Сярод іх – прафесар кафедры археалогіі і гісторыі Беларусі Аляксандр Агееў, які працаваў у ВНУ з 1991 года, уваходзіў у тапанімічную камісію пры гарвыканкаме, выдаваў альманах «Магілёўская даўніна» і сумесна з Алегам Трусавым напісаў кнігу «Магілёўская ратуша». Былы актывіст БНФ і ТБМ, які двойчы абіраўся дэпутатам Магілёўскага гарсавету, заявіў, што быў змушаны напісаць заяву па ўласным жаданні, бо яму пагражалі звальненнем паводле артыкула аб недастатковай кваліфікацыі.

Hавiны
Прафілактычныя размовы, спіс нядобранадзейных і звальненні. Як у «Беларусбанку» праходзяць палітычныя чысткі
2021.05.14 11:02

Звольнены таксама Ігар Шаруха – прафесар кафедры прыродазнаўства, які нейкі час быў і дэканам. Ён ва ўніверсітэце ад 1993 года, узначальвае абласное аддзяленне Беларускага геаграфічнага таварыства, меў неаднаразовыя граматы ад Міністэрства адукацыі.

Апроч іх вымушана сышоў з МДУ дацэнт кафедры літаратуры і міжкультурных камунікацый Віталь Еўмянькоў, які працаваў у ВНУ 21 год.

Усе трое – гэта беларускамоўныя выкладчыкі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў