У музыкі «Tor Band» Яўгена Бурло ў СІЗА здарыўся рэцыдыў анкалагічнай хваробы


У палітзняволенага музыкі гурта «Tor Band» Яўгена Бурло за кратамі абвастрылася анкалагічнае захворванне, на якое мужчына пакутаваў яшчэ да затрымання, паведамляе «Гомельская Вясна». Ён моцна схуднеў і не можа перасоўвацца самастойна.

Яўген Бурло.
Фота: Onliner.by

На волі хваробу ўдавалася лекаваць, а ў СІЗА яна пачала прагрэсаваць. «Цяпер Яўген літаральна балансуе на мяжы жыцця і смерці», – звяртаюць увагу праваабаронцы.

Сваякі палітвязня звярнуліся да кіраўніцтва СІЗА з просьбай зрабіць для яго даступнае адэкватнае лячэнне, але ім адмовілі. Знаёмыя Яўгена таксама распавялі, што яго маглі этапаваць у гомельскае СІЗА значна пазней, чым іншых удзельнікаў гурта.

9 траўня палітзняволены адзначаў свой дзень народзінаў у СІЗА, яму споўнілася 32 гады.

Яўгена і яшчэ двух удзельнікаў гурта «Tor Band» затрымалі 28 кастрычніка 2022 года. Спачатку іх некалькі разоў запар судзілі паводле адміністратыўных артыкулаў, а за гэты час іх гурт прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем». Пазней на музыкаў завялі крымінальныя справы. Сілавікі затрымоўвалі і прыходзілі з вобшукамі нават да знаёмых удзельнікаў гурта, а таксама да людзей, якія здымаліся ў іх кліпах. Да гэтага часу не вядома, у чым іх абвінавачваюць.

Hавiны
На трох удзельнікаў гурта «Tor Band» завялі крымінальную справу
2023.01.24 19:40

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў