З 1 сакавіка суды аштрафавалі 55 маці на 116 290 рублёў


З 1 сакавіка сёлета згодна з новым КаАП істотна выраслі памеры штрафаў за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. Праваабаронцы падлічылі, што за час дзеяння кодэксу ў Беларусі аштрафавалі 55 матуляў, якія выхоўваюць няпоўнагадовых дзяцей.

З 1 сакавіка максімальны памер штрафу па абноўленым артыкуле 24.23 КаАП павялічылі з 30 да 100 базавых велічыняў (з 870 да 2900 рублёў). А пры паўторным прыцягненні па гэтым артыкуле сума штрафаў можа вырасці да 200 базавых велічыняў, або 5800 рублёў.

Па новых артыкулах за ўдзел у мірных акцыях пратэсту міліцыянты ў Беларусі затрымалі больш за 250 жанчын. Штрафы прысудзілі 114 жанчынам, у 55 з каторых ёсць няпоўнагадовыя дзеці. Памер штрафаў складаў ад 25 да 200 базавых велічыняў (725 – 5800 рублёў). У выніку мамы няпоўнагадовых дзяцей атрымалі агулам штрафаў на 116 290 рублёў.

Аб’ектыў
«7 фотаздымкаў знайшлі. За кожны далі 15 содняў». Рэкорд у адседжаных соднях
2021.05.10 22:27

СК belsat.eu

Стужка навінаў